СТАНОЎЧЫМІ ТЭМПАМІ
Жывёлагадоўля – гэта галіна, ад якой, без перабольшання, залежыць стабільнасць усяго нашага раёна. Праблемы ёсць, але дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што ёсць і пазітыўная дынаміка. Сельскія працаўнікі прытрымліваюцца распрацаваных навукоўцамі рэгламентаў кармлення і ўтрымання жывёлы, забяспечваюць станоўчыя тэмпы росту вытворчасці малака і прадукцыі жывёлагадоўлі.
У прыватнасці, за мінулы год валавая вытворчасць малака, у параўнанні з папярэднім годам, павялічылася на 1536 тон і склала 31 554 тоны. Больш як на 180 кілаграмаў павялічыліся прадукцыйнасць дойнага статка. У сярэднім ад кожнай рагулі было атрымана па 4 796 кілаграмаў малака.
Лепшых вынікаў дасягнулі жывёлаводы КСВК “Калгас імя Леніна”, дзе ад кожнай жывёлы надаілі па 6 705 (+ 574 кг) кілаграмаў сырадою; КСВК “Калгас “Радзіма” – 6 566 (+ 561), УКСП “Саўгас “Дабраволец” – 5 757 (+ 539), УКСП “Саўгас “Ольса” – 5 410 (+373) .
У гаспадарках раёна па стане на 18 студзеня валавая вытворчасць малочнай прадукцыі склала 75,6 тоны, або па адзінаццаць з паловай кілаграмаў ад кожнай жывёлы.
Самая высокая прадукцыйнасць дойнага статка ў “Радзіме” (па 15, 8 кг малака ад кожнай каровы), у калгасе імя Леніна– па 14,8, “Ольсе” – па 14,7, у “Дабравольцы” – па 14, 6 кілаграма.
Аліна СУДНІК.