У Клічаве зноў будуць наваселлі!

Як  паведаміў  раённы  архітэктар  Канстанцін  Мікалаевіч  Чарных,  плануецца,  што  сёлета  ў  раёне  будзе  пабудавана  7200  квадратных  метраў жылля.  З  іх  4400 – з  дзяржпадтрымкай,  900 – для  перасяленцаў  са  старога  (ветхого)  жылля,  2,5  тысячы  квадратных  метраў –  індывідуальнае  жыллёвае будаўніцтва.

Добрая  альтэрнатыва  звыклым  ужо  для  нас  будаўнічым  кааператывам –  жыллё,  пабудавае па  дзярж-заказе.  Будаўніцтва   мена-віта  такога   першага  ў  Клічаве  60-кватэрнага  жылога   дома  пачнецца  ў  бліжэйшы  час.  Адрас  новабудоўлі – вуліца  Сацыялістычная,  3 “Б”.  Узводзіцца  гэты  дом  у  адпаведнасці  з  Указам  Прэзідэнта  ад  8 мая  2013  года  № 215  “О  некоторых  мерах по  совершенствованию  строительства (возведения,  реконструкции)  жилых  помещений”  для грамадзян,  якія  маюць  права  на  атрыманне  льготных  крэдытаў  на  будаўніцтва (рэканструкцыю)  або  набыццё  жылых  памяшканняў  у  адпаведнасці  з  Указам  Прэзідэнта  ад  6  студзеня  2012  года  № 13.  Сям’я  павінна  знаходзіцца  ў  спісах   мясцовых  і  раённага  выканаўчых  камітэтаў  па  ўліку грамадзян,  якія   маюць патрэбу  ў  паляпшэнні  жыллёвых  умоў.
Пачнецца  сёлета  ў  гора-дзе і  будаўніцтва аднаго  20-кватэрнага  дома  па  вуліцы  Сацыялістычнай.  У  ім  праду-гледжана  як   сацыяльнае   жыллё,    так  і  для  перасяленцаў  са  старога  (ветхого)  жылля.  Да  апошняй  катэгорыі  адносяцца  жыхары  дома  №2  па  завулку  Пугачова.  Для  іх  будзе  пабудавана  ў  гэтым  доме  16   кватэр.

На  радасць  і  шчасце  вялікай  сям’і

Нашай  дзяржавай       удзяляецца  вялікая  ўвага  інстытуту  сям’і,  і  асабліва  дзецям,  якія  засталіся  без  апекі  бацькоў.
Адно  з  патрабаванняў  кіраўніка  дзяржавы – каб  кожнае дзіця,  якое  жыве  ў  Беларусі,  выхоўвалася  ў  сям’і.  Няхай  гэта  будзе  сям’я  родная  або  прыёмная,  але  дзіця  па-вінна  адчуваць  блізкае  плячо  дарослага  чалавека,  бацькоўскае  плячо.  Сёння  ў  Беларусі  рэалізуецца  праграма  па  будаўніцтве  дзіцячых  дамоў    сямейнага   тыпу,  каб  пазбавіцца  ад  буйных  інтэрнацкіх  устаноў.
На  Магілёўшчыне  пабудавана  ўжо   амаль  50  такіх  дамоў.  Прынята  рашэнне  аб  узвя-дзенні  аднаго  дзіцячага  дома  сямейнага  тыпу  і  ў  Клічаве.
Як  паведаміў  начальнік  ад-дзела  адукацыі,  спорту  і  турызму  райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч  Мялешка,   асобны    2-павярховы  дом  агульнай  пло-шчай  207  квадратных  метраў  бу-дзе  пабудаваны  сёлета  для  маладой  сям’і  Захара  і Юліі  Кундзікавых,  у  якіх    ужо  зараз  выхоўваецца  чацвёра  прыёмных  дзяцей.  Новабудоўля  з’явіцца  па  завулку  Садоваму, у мікрараёне  з  развітай  інфраструктурай.  У  доме будуць  створаны  ўсе ўмовы  для  кам-фортнага  адначасовага   пражывання  і   выхавання  дзесяці  дзяцей,  уключаючы  родных,  а  само  жыллё  будзе  знаходзіцца  на  балансе   аддзела  адукацыі.

Ніна  Ізох.

Последние новости

Официально

Выступление Президента Беларуси на заседании седьмого Всебелорусского народного собрания

25 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
Дорожная безопасность

Единый день безопасности дорожного движения пройдёт 26 апреля

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

Преуспеть во всём

24 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
У раёне

У раёне

23 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Субботник на Кличевщине: поддержание порядка – задача общая

23 апреля 2024
Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Партии

Ряды коммунистов пополняются

23 апреля 2024

Рекомендуем

80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

«Разам з мастацтвам» – открытый диалог

12 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
100-летие Кличевского района

Сто лет – сто деревьев

16 апреля 2024
Безопасность

За безопасность вместе

16 апреля 2024
Призыв-2024

Будущие солдаты получили повестки

16 апреля 2024
Охрана природы

Беречь природу – задача каждого!

16 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024