ХВАЛА РУКАМ, ШТО ПАХНУЦЬ ХЛЕБАМ!

У мінулую  суботу  ў  папрыгажэлых   Максімавічах  прайшло раённае свята працаўнікоўвёскі «Дажынкі-2014». У такой форме  яно  праводзілася  ўпершыню, таму,  напэўна,  надоўга запомніцца  яго  ўдзельнікам  і  гасцям.

Свята  вёска  сустракала  памаладзелай  і  адноўленай.  У  кароткі  тэрмін  былі  добраўпарадкаваны   сацыяльныя    і  вы-творчыя  аб’екты.
Месца  каля  Дома  культуры  ў  гэты  дзень  пераўтварылася  ў  вялікую  сцэнічную  пляцоўку.  Тут  размясціліся  імправізаваныя  сялянскія  сядзібы  кожнага  з  аграгарадкоў,  чайная  гасцёўня,  гандлёвыя  рады,  дзіцячая  пляцоўка  з  атракцыёнамі.
Пачалося  свята з  ушанавання  лепшых  хлебаробаў  раёна,  якое  праходзіла  ў  зале   мясцовага  Дома  культуры.  Пад  апладысменты  прысутных  старшыні  раённага  выканаўчага  камітэта  Францішку  Вітольдавічу  Вашчылу  ўручаецца  галоўны  каравай,  выпечаны  са  збожжа  новага  ўраджаю.
Вітаючы  віноўнікаў  урачыстасці  і  гасцей  свята,  кіраўнік  раёна  адзначыў,  што  сённяшні   важкі  хлебны  каравай  раёна – гэта  вынік  добрай  арганізацыі  работы  ў  сельгасарганізацыях  на  ўсіх  звеннях,  вынік  адказнай  падрыхтоўкі  на  ўсіх  этапах,  укаранення  сучасных  агратэхналогій.
За  ўсё  гэта  хлебная  ніва  аддзячыла  хлебаробам  сапраўды  багатым  ураджаем.   Кожны  пагодлівы  дзень,  кожную  хвіліну  камбайнеры  і  вадзіцелі,  занятыя  на  ўборцы,  выкарыстоўвалі  для  таго,  каб  без  страт  убраць  вырашчаны  ўраджай.  Сёлета  збожжавыя  і  зернебабовыя  займалі  10,5  тысячы  гектараў.  Па  выніках  уборкі  валавы  збор  у  першапачатковай  вазе  склаў  49,4  тысячы  тон  пры  сярэдняй  ураджайнасці  46,8  цэнтнера  з  гектара.  У  лідарах  па  ўраджайнасці  стала  УКСП  “Саўгас  “Ольса”,  дзе  з  кожнага  гектара  сабралі  па  57,9  цэнтнера.
52  уборачныя  экіпажы  намалацілі  больш  за  тысячу  тон  збожжа  новага  ўраджаю,  33  вадзіцелі,  занятыя  на  адвозцы  збожжа  з  палеткаў,  перавезлі  больш  за  1000  тон.
— Сёння  я  ад  усёй  душы  віншую  хлебаробаў  з  завяршэннем  галоўнай  сельскагаспадарчай  кампаніі,  выказваю  словы  шчырай  падзякі  за  адданасць  абранай   справе,  працавітасць  на  хлебнай  ніве, — сказаў  Францішак  Вітольдавіч.
Потым  пачалася  цырымонія  ўзнагароджвання  пераможцаў  жніва.  Першым на сцэну  ўзняўся  экіпаж  зернеўборачнага  камбайна  УКСП  “Саўгас  “Ольса”,  сёлетняй  гаспадаркі-лідара  па  ўраджайнасці,  у  складзе  Івана  Аляксандравіча  Трапянка  і  Віктара  Уладзіміравіча  Вараненкі,  які  заняў  першае  месца  ў  раённым  спаборніцтве.   Ім  старшыня  райвыканама  ўручыў  заслужаныя  ўзнагароы – Дыплом  і  грашовую  прэмію.
Адзін за адным паднімаліся на сцэну для атрымання ўзнагарод экіпажы камбайнаў, вадзіцелі аўтамабіляў, машыністы зернесушыльных комплексаў.  Сярод  іх –  камбайнер  УКСП  “Саўгас  “Дабраволец”  Аляксандр  Міхайлавіч  Лебедзь,  экіпаж  камбайна  з  УКСП  “Саўгас  “Ольса”  ў  складзе  Уладзіміра  Ігаравіча  Скараходава  і  Івана  Віктаравіча  Кудзіна,  камбайнер  гэтай  жа  гаспадаркі  Вячаслаў   Аркадзьевіч  Цэлікаў,  камбайнер  УКСП  “Саўгас  “Дабраволец”  Віктар  Аляксандравіч  Шатуха,  памочнік  камбайнера  СВУ  “Зарэчны”  ДЛГУ  “Клічаўскі  лясгас”  Яўген  Мікалаевіч  Халайдоў,  вадзіцель  КСВК  “Калгас  імя  Леніна”  Мікалай  Канстанцінавіч  Струк,  вадзіцель  СВК “Калгас імя  Будзённага”  Аляксандр  Уладзіміравіч  Бруякін  і  многія,  многія  іншыя,  хто  ўнёс  важкі  ўклад  у  правядзенне  галоўнай  сельскагаспадарчай  кампаніі.
Ім  у  гэты  дзень  свае  лепшыя  песні  прысвячалі  і  артысты  заслужанага  аматарскага  калектыву  Рэспублікі  Беларусь  ансамбля  народнай  песні  і  музыкі  “Жыт-ніца”,  і  іншыя  самадзейныя  таленты  Клічаўшчыны,  а  таксама  творчы  калектыў  “Яженбінкі”  з  горада  Борне-Сулінава  Рэспублікі  Польшча.
На свяце не было месца  для  суму.   Вяскоўцы  і  госці  з  задавальненнем  слухалі  песні,  частаваліся  духмяным  шашлычком  у  рэстаране  пад  адкрытым  небам,  дзятва  бавіла  час  на  атракцыёнах,  спартыўныя  балельшчыкі  падтрымлівалі  каманды  на  валейбольных  пляцоўках,  а  таксама  маладыя  сем’і,  якія  ўдзельнічалі  ў  конкуре  “Уладар  сяла”.
Свята сельскіх працаўнікоў раёна ўдалося на славу. Цяпер з нецярпеннем бу-дзем чакаць наступнага.  У  будучым  годзе яно адбудзецца ў аграгарадку  Нясята.

Людміла  АЛЯКСАНДРАВА.
Фота  Алены  Ганчаровай.
На  здымках:  у  час  свята.


Последние новости

Поздравление

Поздравление с 1 мая от депутата Палаты представителей

1 мая 2024
Поздравление

Поздравление с Первомаем от районной вертикали власти!

1 мая 2024
Профсоюзы

Праздник, который объединяет поколения

30 апреля 2024
Патриотическое воспитание

Колокола Хатыни

29 апреля 2024
Безопасность

Памятка по безопасной эксплуатации электрооборудования и электропроводок в быту

29 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение Виктора Ребковца о ВНС

28 апреля 2024
Спорт

Турнир, ставший традицией

27 апреля 2024
Молодёжь

Под звуки полонеза и вальса

26 апреля 2024
Актуально

Выступление Президента Беларуси во второй день заседания VII Всебелорусского народного собрания

26 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024

Рекомендуем

Кличевщина

Результаты достойные, но работать есть над чем

23 апреля 2024
ВНС-2024

Мнение делегата ВНС

23 апреля 2024
Профсоюзы

ДОСКА ПОЧЁТА по состоянию на 22 апреля

23 апреля 2024
Правопорядок

Отвечает участковый инспектор милиции

24 апреля 2024
В трудовых коллективах

На любимой работе труд только в радость!

19 апреля 2024
НОВОСТЬ ДНЯ

Озеленение детского парка

19 апреля 2024
К сведению граждан

Об оповещении военнообязанных

22 апреля 2024
Спорт

Все на футбол!!!

26 апреля 2024