Дзень Незалежнасці ў Клічаве праходзіў на высокім ўзроўні

    Па  волі  беларускага  народа  Дзень  Незалежнасці  нашай  краіны  святкуецца  адначасова  з  днём  вызвалення  Беларусі  ад  нямецка-фашысцкіх  захопнікаў.  І  гэта  глыбока  сімвалічна.  Таму  што  за  ўсю  гісторыю  Беларусі  не  было  больш  такіх  прыкладаў  мужнасці,  гераізму,  самаахвярнасці,  змагання  і  перамогі  над  мацнейшым  добраўзброеным  ворагам.  Перамагала  не  зброя — перамагала  бясконцая  любоў  да  Радзімы,  жаданне  бачыць  яе  вольнай  і  шчаслівай.
    Свята  ў  гонар  гэтага  вялікага  светлага  дня   ў  Клічаве  пачалося  на  галоўнай  плошчы  горада.  Тут  кіраўніцтва  раёна,  члены  райвыканкама,  ветэраны,  прадстаўнікі  працоўных  калектываў,  грамадскіх  аб’яднанняў,  моладзь  усклалі  кветкі  і  вянкі  да  памятнага  знака  ў  гонар  вызвалення  раёна  ад  нямецка-фашысцкіх  захопнікаў,  помніка  Леніну  і  помніка  воінам-інтэрнацыяналістам.
    Ва  ўрачыстым  шэсці,  якое  адкрылі  юнакі-матацыклісты,  прынялі  ўдзел  лепшыя  спартсмены-аматары  і  спартыўныя  каманды  раёна,  калектывы  мастацкай  самадзейнасці  ўстаноў  культуры.  Сярод  іх  вядомыя  не  толькі  ў  раёне,  але  і  за  яго  межамі  лыжнікі Сяргей  Акуліч,  Уладзімір  Кніга,  Кацярына  Ачыновіч,  Васіль  Шамаль;  зборная  каманда  валейбалістаў,  якая  стала  сярэбраным  прызёрам  рэспубліканскіх  спаборніцтваў  па  валейболе  сярод  дзяцей,  якія  пражываюць  у  аграгарадках;  ансамбль  народнай  песні  “Шчодра”  раённага  Дома  культуры,  аматарскі  калектыў  тэатра  моды  “Цукеркі”  Цэнтра  дзіцячай  творчасці   і  інш.
    Гэта  свята,  на  якім  з  аднолькавай  павагай  ушаноўваюцца  і  ратныя  подзвігі,  і  подзвігі  працоўныя,  таму  што  незалежнасць  краіны,  яе  моц,  упэўненасць  у  заўтрашнім  дні  ствараюць  не  толькі  на  полі  бою.  Яны – у  штодзённай  працы  кожнага,  у  імкненні  зрабіць  сваю  Айчыну  моцнай,  квітнеючай,  утульнай  і  прыгожай.  Аб  гэтым  гаварыў   у  сваім  выступленні  на  мітынгу  кіраўнік  раёна,  старшыня  раённага  выканаўчага  камітэта  Францішак  Вітольдавіч  Вашчыла,  адзначыўшы,  што  людзі – галоўнае  багацце  нашай  Беларусі.
    Сёлета  на  галоўным  свяце  краіны    ўпершыню  былі  ўручаны  пасведчанні  “Ганаровы  грамадзянін  Клічаўскага  раёна”.  Такога  высокага  звання  за  шматгадовую  добрасумленную  працу  ўдастоены  колішняя  перадавая  даярка  раёна  Любоў  Данілаўна  Красоўская  і  дырэктар  Максімавіцкай   сярэдняй  школы  Васіль  Мікалаевіч  Лёпа.  Гэту  ўрачыстую  місію  выканалі  старшыня  райвыканкама  Францішак  Вітольдавіч  Вашчыла  і  старшыня  раённага  Савета  дэпутатаў  Міхаіл  Мікалаевіч  Гарбуненка.
    Песні,  якія  гучалі  ў  выкананні  самадзейных  артыстаў  Клічаўшчыны  ў  час  канцэртнай  праграмы  “З  любоўю  да  роднага  горада”,   былі  прасякнуты  любоўю,  цеплынёй,  душэўнасцю,   дарылі  ўдзельнікам  свята  і  гасцям  добры  настрой.
    Тут  жа  на  галоўнай  канцэртнай  сцэне  былі  ўзнагароджаны  і  пераможцы  раённага  фотаконкурсу  “Клічаўшчына – мой  лёс”  .  У  розных  намінацыях  імі  сталі  Дар’я  Белабародая,  Святлана  Чарэйчык,  Марыя  Ластачкіна,  Дар’я  Сукора  і  іншыя.  Заслужаныя  ўзнагароды  за  творчы  падыход,  уменне  ў  простым  бачыць  прыгожае  атрымалі  і  пераможцы  конкурсу  “Уся  справа  ў  капелюшы”,  які  праводзіла  наша  рэдакцыя.  Імі  сталі  Дзіяна  Баранава,  Наталля  Стасюкевіч  і  Ірына  Касуха.  Мы  шчыра  ўдзячныя  ўсім,  хто  адгукнуўся  на  нашу  прапанову  і  ўдзельнічаў  у  конкурсе.
    Яркай  эмацыянальнай  кульмінацыйнай  нотай  дзённай  святочнай  праграмы  стаў  канцэрт  нашага  госця,    спевака,  лаўрэата прэміі «За духоўнае  адра-джэнне», лаўрэата  міжнароднага  конкурсу ў г. Ларэтта (Італія, 1991г.), лаўрэата міжнароднага  фестывалю  духоўнай  музыкі  ў Мензіздрое (Польшча, 1992 г.), лаўрэата міжнароднага  фестывалю  класічнай  музыкі «Порт дю Кру» в г. Невер (Францыя, 1993 г.), уладальніка  Гран-пры міжнароднага  фестывалю  духоўнай  музыкі «Магутны  Божа» (г. Магілёў, 1994 г.)  Алега  Сямёнава.   Моцны  прыгожы  голас,  разнастайны  рэпертуар,  у  якім  меладычныя  песні,  рамансы,  хіты  мінулых  гадоў,  нікога  не  пакінулі  раўнадушнымі.
    У  такія  хвіліны,  напэўна,  кожны  можа  адказаць  на  адвечнае,  рытарычнае  пытанне:  “З  чаго  пачынаецца  Радзіма?”  Яна  пачынаецца  і  з  такіх  вось  момантаў,  калі  плыве  ў  блакіт  нябёсаў  чырвона-зялёнае  палотнішча  сцяга  Радзімы,  калі  разам  мы  спяваем,  калі  нашы  дзеці  бачаць,  як  мы  шануем  старасць,  дзякуем  тым,  хто  здабываў  для  нас  мір  і  спакой,  хто  робіць  жыццё  годным.
    У  23  гадзіны  Дзяржаўны  гімн  Рэспублікі  Беларусь,  які  мы  спявалі  разам  з  усёй  краінай,  быў  чутны  ў  кожным  куточку  горада.  А  потым  неба  над  Клічавам  расквеціў  святочны  салют.  Тыя  ж,  хто  не  стаміўся  за  дзень  ад  святочных  гулянняў,  прынялі  ўдзел  у  маладзёжнай  танцавальнай  праграме.
    Далёка  за  апоўнач  сціх  горад,  а  яго  жыхары  адправіліся  адпачываць  перад  новым  працоўным  днём.  Ці  не  ў  гэтым  галоўная  выснова  жыцця  — каб  святы  былі  сапраўднымі,  патрэбны  сапраўдныя  працоўныя  дні…
    Смотреть фоторепортаж
    Людміла  ПРАКАПОВІЧ.

    Последние новости

    Депутат

    Oлег Дьяченко, заместитель председателя Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по международным делам, о внезапной проверке средств-носителей нестратегического ядерного оружия в Вооруженных Силах, которая проводится в соответствии с распоряжением Президента Республики Беларусь Александра Лукашенко

    10 мая 2024
    Читать новость
    Общество

    Новшества в пенсионном обеспечении

    8 мая 2024
    Читать новость
    Дорожная безопасность

    «Пьяному и бесправному не место на дороге!»

    8 мая 2024
    Читать новость
    Общество

    Закон по вопросам предпринимательской деятельности: в Минэкономики рассказали об основных нововведениях документа

    7 мая 2024
    Читать новость
    80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

    В Кличевском районе проходит акция «Окна Победы». Фото

    6 мая 2024
    Читать новость
    Поздравление

    Поздравление с Днём печати от районной вертикали власти

    5 мая 2024
    Читать новость
    Поздравление

    Поздравление со Светлой Пасхой от Сергия Андреева

    5 мая 2024
    Читать новость
    Блиц-опрос

    Блиц-опрос: читатели – о газете

    4 мая 2024
    Читать новость
    Акции

    С песней к Победе!

    3 мая 2024
    Читать новость
    Безопасность

    Купайтесь безопасно

    3 мая 2024
    Читать новость

    Рекомендуем

    НОВОСТЬ ДНЯ

    Гордость родной земли

    3 мая 2024
    Стрелка вверх
    РОВД информирует

    Владеть оружием можно, но не всем

    2 мая 2024
    Стрелка вверх
    Актуально

    Прямые телефонные линии пройдут 4 мая

    3 мая 2024
    Стрелка вверх
    Блиц-опрос

    Блиц-опрос: читатели – о газете

    4 мая 2024
    Стрелка вверх
    80-ЛЕТИЕ ОСВОБОЖДЕНИЯ БЕЛАРУСИ

    В Кличевском районе проходит акция «Окна Победы». Фото

    6 мая 2024
    Стрелка вверх
    Профсоюзы

    Праздник, который объединяет поколения

    30 апреля 2024
    Стрелка вверх
    Акции

    С песней к Победе!

    3 мая 2024
    Стрелка вверх
    Дорожная безопасность

    «Пьяному и бесправному не место на дороге!»

    8 мая 2024
    Стрелка вверх