5 гадоў Васіль Паўлавіч працаваў фотакарэспандэнтам у раённай газеце

размещено в: Наши новости | 2

У Клічаве індывідуальным прадпрымальніцтвам у сферы бытавых паслуг занята 7 чалавек, у тым ліку 2 – фотавідэаздымкай, яшчэ 2 нарошчваюць пазногці, 2 – вырабам помнікаў і металічных агароджаў і адзін аказвае цырульніцкія паслугі.

Індывідуальны прадпрымальнік Васіль Паўлавіч Варакса арэндуе памяшканне ў Доме быту. Фотасалон на другім паверсе, і яго гаспадара клічаўляне добра ведаюць, бо 5 гадоў Васіль Паўлавіч працаваў фотакарэспандэнтам у раённай газеце. Таму калі адкрыў уласную справу, ужо меў дастатковы вопыт работы.
А пачалося захапленне фатаграфіяй яшчэ ў школьныя гады, калі старэйшы брат падарыў фотаапарат «Змена». Так паступова хобі перарасло ў прафесію, а потым і ў бізнес.
У век тэхналогій нельга абысціся без камп’ютарнай тэхнікі, з якой афіцэр у адстаўцы таксама на «ты».
– Асабліва захапляе мяне рэстаўрацыя старых, выцвілых, пакамячаных, а то і ўвогуле парваных фотаздымкаў. Нядаўна давялося рэстаўрыраваць рарытэтную фатаграфію, якая была зроблена ў 1903
годзе. Прыемна вяртаць людзям выявы іх блізкіх, – прызнаецца Васіль Паўлавіч.
Да фотасправы ён прызвычаіў жонку Таццяну і дзяцей: Аляксея, Дзмітрыя, Вольгу. Атрымліваецца свайго роду сямейны падрад. Праўда, старэйшыя дзеці, Аляксей і Вольга, жывуць апошнім часам у Мінску.
Як чалавек актыўны і няўрымслівы, з прадпрымальніцкай жылкай, Васіль Паўлавіч імкнецца пашыраць дзейнасць, і тут жа, на месцы, вырабляе лагатыпы арганізацый, якія потым наклейваюцца на спецадзенне, што выпускае УКП «Бытпаслугі».

Аліна СУДНІК.

2 Responses

  1. Наталья

    Ой,motorist1, а можно поподробнее) Про карандаш? Пожалуйста)

  2. motorist1

    хаахаах,а это тот, который корандашом подрисовывает черно-белые фото))

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)