7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

размещено в: Наши новости | 0

Наша  жыццё  з  кожным    днём  усё  больш  і  больш  залежыць  ад  навукова-тэхнічнага  прагрэсу,  а  аб’ём  інфармацыі  расце  ў  геаметрычнай  прагрэсіі.  Прадукцыя  галіны  сувязі  карыстаецца  попытам  у  насельніцтва  ўсёй  планеты.
Узрастаюць  патрабаванні  да  хуткасці  і  якасці  перадачы  інфармацыі.  Павялічваюцца  адлегласці  паміж  абанентамі.  Без сувязі  немагчыма  аператыўнае  кіраванне  эканомікай  і  работай  дзяржаўных  органаў,  павышэнне  абарона-здольнасці  краіны  і  задавальненне  культурна-бытавых  патрэб  насельніцтва.
Сувязісты  раёна  стараюцца  з  гонарам  трымаць  марку  прадпрыемства  і  забяспечваць  нас  якаснай  сувяззю.  Абслугоўваюць  абанентаў  Віктар  Фёдаравіч  Гарбачоў  і  Ігар  Анатольевіч Ніцко  (на  здымку  злева  направа).  У  майстроў  на  ўсе  рукі  РВЭС  гаспадарка  даволі  вялікая.  У  райцэнтры  яны  падключаюць  інтэрактыўнае  тэлебачанне  (ZALA)  і  шырокапалосны  інтэрнэт,   рамантуюць  тэлефонныя  лініі,  радыёкропкі.  Сціплыя  і  ветлівыя  манцёры,  як  правіла,  выконваюць  сваю  работу  хутка  і  якасна.

Аліна  СУДНІК.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)