У Клічаве прайшла Масленіца

размещено в: Наши новости | 2

Вясёленькая, Баярыня Масленіца, Малочны тыдзень, Масленічны тыдзень клічуць у народзе Масленіцу.

Нездарма. Ужо наеліся на працягу яе бліноў, масла, смятанкі ды сыру, у госці нахадзіліся. Таму і кажуць: «Масленіца аб’ядуха, грашам прыбіруха». Цэлы тыдзень весяліліся перад Вялікім пастом. Галоўны ж сэнс Сырнай сядміцы — прымірэнне з бліжнім, дараванне крыўды. А завяршае яе Прашчоная нядзеля. Як раз у гэты дзень, 26 лютага, і разгарнулася, звінела ў Клічаве народнае свята “Шырокая масленіца”. Кожны, хто не паленаваўся, не спужаўся вады, што хлюпала паўсюль пад нагамі, і прыйшоў у гарадскі парк, пацвердзіць: добрае свята атрымалася, музычнае, песеннае, яркае, з гульнямі, забавамі, морам пачастункаў.
Віталі, сустракалі, забаўлялі клічаўлян і гасцей горада Скамарохі, Гаспадыня, Суседкі, Масленіца, Пост, Вясна, Зіма і іншыя пер-санажы. Абрусам-самабранкай раскінулася “Бабуліна кухня”, падрыхтаваная работнікамі ўсіх сельскіх клубаў і бібліятэк раёна.
Гэтулькі смакаты адразу толькі на выстаўках ды кірмашах і бывае, усё тут было, чым багаты стол беларуса ў святы. І блінцы з пылу, жару, і чай духмяны на зёлках, выпечка хатняя, пірожаныя і торты, мяса ды каўбаса, яблыкі, саленні, варэнні, марынады. Галодным дамоў пайшоў хіба лянівы ды скупы.
А весялілі народ, дарылі песні, музыку, прыпеўкі творчыя калектывы, сярод якіх вакальны ансамбль “Даўжанка” Доўгаўскага СДК, народны вакальны ансамбль “Прасніца” Патоцкага СДК, ансамбль “Суседзі” Бацэвіцкага Цэнтра культуры і вольнага часу, самадзейныя артысты Дзмітраўскага і Арэхаўскага СДК, асобныя музыканты, вакалісты, акцёры. І хваля весялосці людзей падхапіла: з азартам «штурмавалі» хлопцы і мужчыны традыцыйны “Клічаўскі слуп” (прызы таго былі вартыя), усе з задавальненнем удзельнічалі ў безлічы гульняў: і бліны на патэльні без беражкоў бягом на хуткасць насілі, і дзеркачы хто далей кідалі, са снежнай гары імчалі, на кані ды ў санным вазочку каталіся, а яшчэ польку танцавалі, “Ручаёк” вадзілі.
Той, хто праявіў тут кемлівасць ды спрыт, будзе ўвесь год радасцю сыты!
Кульмінацыяй свята, яго заключным акордам стала спальванне саламянага чучала Масленіцы, як сімвал знішчэння ўсяго старога, зношанага і вызвалення месца для маладога, новага, лепшага.

 

Ніна ІЗОХ.

2 Responses

  1. Degano

    Очень скучно все выглядело, да и людей мизер был…

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)