2010 — Міжнародны год медыцынскай сястры

размещено в: Наши новости | 0

Сястрычкі – так  ласкава  называюць  жанчын – прадстаўніц  гэтай  нялёгкай  і  такой  патрэбнай  людзям  прафесіі.  Менавіта  яны  ў  гады  ваеннага  ліхалецця  вынеслі  з  поля  бою  сотні  тысяч  параненых  салдат  і  афіцэраў,  выхадзілі,  рызыкуючы  асабістым  жыццём.

Медыцынскія  сёстры  і  зараз  на  перадавой  аховы  здароўя  людзей.  У  медыцынскіх  установах  горада  і  раёна  добрасумленна  выконваюць  свае  абавязкі  187  работнікаў  сярэдняга  медперсаналу,  большасць  з  іх  маюць  кваліфікацыйныя  катэгорыі.  Прафесіяналізм,  адданасць  сваёй  справе  яны  штодзённа  пацвярджаюць  на  справе  аказання  дапамогі  людзям,  якія  пакутуюць  ад  захворванняў,  у  час  правядзення  прафілактычнай  работы.  Кожная  з  іх  занята  на  сваім  участку,  але  аб’ядноўвае  гэтых  людзей  адно – жаданне  прыносіць  карысць  і  радасць  людзям,  дапамагаць  у  цяжкія  хвіліны.

Віншуем  усіх са  святам,  жадаем  здароўя,  дабюрабыту,  асабістага  шчасця.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)