” … Каралеўскімі замкамі ганарацца, саборамі. Мы — зямлёй партызанскаю, перамогай над ворагам…”

размещено в: Наши новости | 0

Перамога  ў  Вялікай  Айчыннай  вайне – подзвіг  і  слава  нашага  народа.

Хто  б  і  як  бы,  асабліва  ў  апошні  час,  ні  стараўся  змяняць  ацэнкі  і  факты  нашай  гісторыі,    9  мая – Дзень  Перамогі!  Вечная слава  неўміручым пераможцам!
Напярэдадні  гэтага  светлага  свята  старшыня  раённага   выканаўчага  камітэта  Францішак  Вітольдавіч  Вашчыла  правёў  урачысты  прыём  ветэранаў  Вялікай  Айчыннай  вайны.  На  ім  таксама  прысут-нічалі  і  віталі  ветэранаў  У. В. Кніга,  старшыня  раённага  Савета  дэпутатаў,  Г. П. Данілкіна,  намеснік  старшыні  райвыканкама,  А. У. Шакола,  раённы  ваенны  камісар,  Н. У. Грашылава,  начальнік  упраўлення  працы,  занятасці  і  сацыяльнай  абароны  райвыканкама,  старшыні  сельвыканкамаў.
Вітаючы  ветэранаў  Вялікай  Айчыннай  вайны,  Францішак  Вітольдавіч  адзначыў,  што  ўклад  кожнага  з  іх  у  перамогу  значны  і  бескаштоўны.  «Мы,  нашчадкі  вызваліцеляў,  ганарымся  старэйшым  пакаленнем  і  нізка  схіляем    галовы  перад  светлай  памяццю  салдат  і  партызанаў,  мірных  жыхароў,  якія  паклалі  свае  жыцці  на  алтар  Вялікай  Перамогі.  Нізкі  паклон  жывым  удзельнікам  і  сведкам  тых  страшных  баёў!  Вы  зрабілі  шмат  для  таго,  каб  нашаму  і  наступным  пакаленням  не  давялося  зведаць  і  перажыць  усяго  таго  жаху,  які  перажылі  дзеці  вайны  і  ўсё  пакаленне  вызваліцеляў.  У  нас  няма  сям’і,  якая б  не  панесла  страты  родзічаў  на  вайне.  Няма  апраўдання  тым,  хто  хоць  на  хвіліну  сумняваецца  ў  велічнасці  і  значнасці  подзвігу  савецкага  народа  ў  Вялікай  Айчыннай  вайне.  Пакуль  б’юцца  нашы  сэрцы,  мы  будзем  помніць  і  ганарыцца  вамі,  шаноўныя  ветэраны,  і  ўсімі,  хто  не  дажыў  да  светлага  і  радаснага  69-га  Дня  Перамогі,  які  нам  пашанцавала  сустрэць   разам  з  вамі».
Вядучая  ўрачыстасці  Алена  Ярошка,  самадзейныя  артысты  Вера  Кушнер  і  Валянцін  Кавалёў  шчодра  адорвалі  нашых  дарагіх  ветэранаў  цёплымі  і  кранаючымі  душу  словамі,  песнямі.  І  ветэраны  таксама  не  былі  староннімі  гледачамі,  яны  актыўна  падтрымлівалі  гутарку,  дзяліліся  набалелым,  спявалі  песні,  дзякавалі  арганізатарам  і кіраўніцтву   раёна  за  магчымасць  сустракацца  разам,  за  ўвагу,  цёплыя,  паважлівыя  адносіны  да  іх.

Аліна  СУДНІК. Фота  аўтара.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)