“Клічаўскі лясгас”: Задачы пастаўлены. Дзейнічаць!

размещено в: Наши новости | 2

Суровая  сёлета  зіма,  з  маразамі  ды  снегападамі.  Чалавек  да  такіх  умоў  прыстасоўваецца,  а  лясным  жыхарам  цяжка  прыходзіцца.  І  ў  першую  чаргу  дзікам,  бо  іх  падножны  корм – пад  вялізным  снежным  пластом.  Вось  тут на  дапамогу  братам  нашым  меншым  і  прыходзіць  чалавек.
Лесапаляўнічая  гаспадарка  ДЛГУ  “Клічаўскі  лясгас”  займае  130  тысяч  гектараў,  з  іх  пакрыта  лесам  79,5  тысячы.  А  ляснога  насельніцтва  тут  нямала.  Дарэчы,  яго  “перапіс”  праходзіць  штогод  у  гэтыя дні  па  слядах,  што  пакінуты звярамі  на  снезе.  Іх  егеры  чытаюць,  як раскрытую  кнігу.  Згодна  з  улікам  распаўсюджаны  на  Клічаўшчыне  тыя  ж  дзікі,  алені,  касулі,  ласі,  лісы,  зайцы,  водзяцца нават  рысі.  Зіма  для  іх – час  і  халодны,  і  галодны.  Таму  для  многіх  відаў  звяроў  лясныя  падкормачныя  пляцоўкі  як  выратавальны  круг.  Цяпер  у  гаспадарцы 44  такія  “сталоўкі”,   ды  яшчэ                        7  часовых  пляцовак (бо  да асноўных  часам  не  даехаць  з-за  глыбокага  снегу).  На  корм  ідзе    сена,  якое  нарыхтавалі  ўлетку  егеры,  і  збожжа,  а  ў   саланцы  соль  засыпаецца  як  мінеральная  падкормка.  Так, за  2012  год  для  падкормкі  звяроў  зрасходавана  42  тоны  аўса  ды  яшчэ  каля  200  тон  збожжаадходаў,  якія  купляюцца  ў  сельгас-арганізацыях.  Дарэчы,  на тэрыторыі  лесапаляўнічай  гаспадаркі  ёсць  5  біятэхнічных  комплексаў,  побач  з  якімі  абсталяваны  падкормачная  пляцоўка,  кармасховішча,  саланцы  і  паляўнічая  вышка.
Ёсць  багатая  фаўна –  развіваецца  паляўнічая  галіна,  адна  з  фінансавых  крыніц   лясгаса.  Таму  на  прадпрыемстве  арганізацыі  паляўнічых тураў,  у тым ліку  для  замежных  грамадзян, надаецца  вялікае  значэнне.  Зараз лясгас  будуе  Дом  паляўнічага, які  па  зручнасці  і  камфорту  будзе  адпавядаць  усім  патрабаванням.  Значыць,  турыстычныя  паслугі  будзем прапаноўваць  на  рынак  больш  актыўна.  А  пакуль  за  мінулы  год  у  лесапаляўнічай  гаспадарцы  было  арганізавана  6  паляўнічых  тураў  для  замежных  грамадзян,  з  той  жа  Германіі  і  Расіі.  Задавальненне  гэта  для  іх не таннае.  Напрыклад,  адзін  трафейны  дзік  абыходзіцца  іншаземцу  да  1  тысячы  еўра,  нашым  суайчыннікам – у  5-6  разоў  танней.
Хацелася б  адзначыць,  што  штогод  устанаўліваецца  квота   жывёлы,  якую  можна  забраць  з  прыроды.  Ва  ўгоддзях  ліміты  скончаны – закрываецца  і  паляванне на  пэўны  від  жывёлы.  Парушэнне гэтага цягне  за  сабой  крымінальную  адказнасць.
Ахова  насельнікаў  лесу,  кантроль  за  выкананнем  паляўнічага  заканадаўства   ва  ўгоддзях – адна  з  галоўных  задач  егерскай  службы  лесапаляўнічай  гаспадаркі.   За  2012 год  намі  сумесна  з  лясной  аховай  лясгаса,  супрацоўнікамі  РАУС,  інспекцыяй  аховы  расліннага  і  жывёльнага  свету  пры  Прэзідэнце  Рэспублікі  Беларусь  праведзена  68  рэйдаў.  У  выніку  іх  за  парушэнне  Правілаў   палявання  да  адміністрацыйнай  адказнасці  прыцягнута  трое  грамадзян,  складзены  адпаведныя  пратаколы,  кан-фіскаваны  2  незарэгістраваныя  паляўнічыя  стрэльбы.
У   гэтыя  зімовыя  дні  егеры  абараняюць  свае  ўгоддзі  і  ад  грозных  драпежнікаў – ваўкоў,  якія  наносяць  страты  жывёле,  паляўнічым  сабакам  і  асабліва небяспечныя  для  людзей. Цяпер, па  глыбокім  снезе,  розныя  звяры,  і  ў  першую чаргу  капытныя, становяцца  для  іх  лёгкай  здабычай.   Сёлета  “шэрыя”  рэгулярна  актыўна заходзяць  на  тэрыторыю  нашага  раёна,  нават  зграямі  па  5-7  асобін.  Высачыць,  упаляваць  такога    драпежніка  з  уні-кальным  нюхам,  слыхам, зрокам,  памяццю,  прыроднай  кемлівасцю  надзвычай  няпроста,  пад  сілу  хіба  вопытным  паляўнічым-ваўчатнікам.  Вядома  ж,  што  сярдзіты  воўк  у пастцы  сам  сабе  нагу  ад’есць,  а  ў  рукі  не  дасца.  Не  так  даўно  такі  важкі  трафей  здабыў  у  сваім  абходзе  № 8  (бліз  вёскі  Якімава  Ляда)  егер  Анатоль  Антонавіч   Юркавец.
У  егерскай  службе  лесапаляўнічай  гаспадаркі  працуюць  таксама Сяргей  Андрэевіч  Ерамееў  з  Усох,   Аляксандр  Міхайлавіч  Хітракоў  з Запольскага  лясніцтва,  Валерый  Мікалаевіч  Лёпа (Максімавічы),  Уладзімір  Сямёнавіч  Карнееў  (Доўгае)  і  іншыя.  Быць  ашчаднымі  гаспадарамі,  абаронцамі  і  памочнікамі  насельнікам  лесу –  наша  задача.  Галоўнае – не  парушыць  храм  прыроды.

Аляксандр  Куляўцоў,
інжынер  па  паляўнічай  гаспадарцы  ДЛГУ
“Клічаўскі  лясгас”.

2 Responses

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)