“ЗАПАЛІ КАСЦЁР ДАБРА!” — дэвіз рэспубліканскага агляду-конкурсу піянерскіх агітбрыгад

размещено в: Наши новости | 0

Для  піянерыі  Клічаўшчыны  гэта  не  толькі  дэвіз,  да  гэтага  імнемся  ў  жыцці.  Бо  рабіць  дабро  заўсёды  ганарова.  Раённы  тур  абласнога  этапу   рэспубліканскага  конкурсу,  які  нядаўна  адбыўся  на  базе  Цэнтра  дзіцячай творчасці,  прысвячаўся   70-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Удзельнікамі конкурсу сталі піянеры і акцябраты школ раёна. Выступленні агітбрыгад  піянерскіх  дружын  праходзілі  ў  намінацыях  “Цімураўцы сённяшняга дня”, “Піянер – усім прыклад”, “40 кадраў пра вайну”. Конкурсныя  праграмы суправаджаліся  мультымедыйнымі  прэзентацыямі, юныя  агітбрыгадаўцы  спявалі, танцавалі, ставілі  тэатральныя мініяцюры. Сапраўдны  шквал апладысментаў гледачоў  “сарвалі”  выканаўцы СШ № 1  г. Клічава,  а  патрыятычны,  узнёслы  танец  “з  птушкамі”  бацэвіцкіх школьнікаў  усхваляваў  гледачоў  да  слёз.
У гэты  дзень  дзеці  пакарылі  россыпам  талентаў.  Але  конкурс – гэта  заўсёды  спаборніцтва. Лепшай сярод удзельнікаў журы прызнала  агітбрыгаду  піянерскай дружыны Нясяцкай сярэдняй школы. Цікавы змест, добрая  артыстычная падрыхтоўка, узаемадзеянне  ўдзельнікаў  дазволілі камандзе  заваяваць  першае  месца. Рыхтавала  каманду да ўдзелу  ў конкурсе  педагог-арганізатар школы  І.В. Галацэвіч. Другое месца прысуджана  агітбрыгадзе піянерскай дружыны  Востраўскай СШ (педагог-арганізатар А.С. Федасенка),  трэцяе – агітбрыгадзе   Дзмітраўскага ВПК ДС-СШ (педагог-арганізатар В. І. Маркава).
Каманды-пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі  раённага Савета  грамадскага  аб’яднання “Беларуская  рэспубліканская піянерская арганізацыя”.
Віншуем пераможцаў і  жадаем  ім поспехаў  у  абласным этапе конкурсу.

Надзея  ПРАКОПЧЫК,
метадыст  Клічаўскага  цэнтра дзіцячай творчасці.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)