І нават сэрцы б’юцца ва ўнісон

размещено в: Наши новости | 0

Ім пашанцавала нарадзіцца ў адзін дзень, палюбіць адну і тую ж справу, якая стала сэнсам жыцця.

Блізняты Алена і Святлана Федасенкі заўсёды разам. Яны маюць агульныя інтарэсы і захапленні, ніколі надоўга не растаюцца.
Ураджэнкі Мсціслаўшчыны пасля Горацкага педагагічнага каледжа прыехалі на працу ў Востраўскую сярэднюю школу. Працу настаўніцы пачатковых класаў сумяшчаюць з вучобай у Мазырскім педуніверсітэце імя І. Шамякіна і ў хуткім часе атрымаюць дыпломы аб вышэйшай адукацыі.
Незаўважна праляцелі пяць гадоў. За гэты час Святлана і Алена паспелі палюбіць школу, вёску, сваіх вучняў.
Як і большасць маладых людзей, дзяўчаты добра ведаюць камп’ютар, захапляюцца музыкай. Шмат чытаюць, развіваюць свой светапогляд, а яшчэ любяць кулінарыць, сакрэтнічаць, марыць.
Сёстры-блізняты ўпэўнена крочаць наперад, іх сэрцы б’юцца ваўнісон. І галоўнае для іх – не здраджваць сабе, сваім прынцыпам: шчасце ў паветры не ўецца – працай даецца.

Аліна Суднік

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)