Іх імёны — у Кнізе славы Магілёўшчыны

размещено в: Наши новости | 0

Дзень Незалежнасці  2014 года  стаў  адметнай  падзеяй  у  жыцці  нашых  суайчыннікаў – ордэнаносцаў  Рыты  Уладзіміраўны  Кундзікавай, шматдзетнай  маці,  выхавацеля  дзіцячага  дома  сямейнага  тыпу,  і  Алега  Пятровіча Портніка,  дырэктара  УКСП  “Саўгас  “ Дабраволец”.  Іх  імёны  ва  ўрачыстых  абставінах  упісаны  ў  Кнігу  славы  Магілёў-шчыны.  Адбылося  гэта  ў  час  святочных  мерапрыемстваў  на  легендарным  Буйніцкім  полі  3  ліпеня.
– Мы  бязмежна  ўдзячныя  нашым  ветэранам.  Гэта  дзякуючы  іх  мужнасці  і  патрыятызму  мы  маем  магчымасць  спакойна  жыць,  працаваць, сеяць  хлеб,  выхоўваць  дзяцей  і  праслаўляць  свой  любімы  край, – заўважыў  Алег  Пятровіч,  атрымліваючы  з  рук  П. М. Рудніка,  губернатара  вобласці,  пасведчанне  аб  гэтай  знакавай  падзеі.

Ул. інф.
Фота  Марыі  ЛАСТАЧКІНАЙ.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)