ЁСЦЬ УМОВЫ – ЁСЦЬ І РЭЗУЛЬТАТ

размещено в: Наши новости | 0

Па  добрай  традыцыі  напярэдадні  дзяржаўнага  свята — Дня  Кастрычніцкай  рэвалюцыі —   у  аграгарадку  Бацэвічы  адбылося  ўрачыстае  мерапрыемства  з  нагоды  завяршэння  поўнага  комплесу  работ  па  ўводзе  ў  эксплуатацыю  малочна-таварнай  фермы,  якая  складаецца  з  двух  кароўнікаў  на  576  скотамесцаў  і  сучаснай  даільнай  залы,  аснашчанай  камп’ютарнай  тэхнікай,  з  дапамогай  якой  вядзецца  ўлік  прадукцыі.  Тут  абсталяваны  памяшканні  для  пераапранання  і  адпачынку  жывёлаводаў,  душавыя  і  санітарна-гігіенічныя  адсекі.
На ферме  “Бацэвічы”  вытворчасць  малочнай  прадукцыі  ажыццяўляецца  ў  першым  і  другім  малочных  блоках   малочна-таварнага  комплексу.   Другі  блок  на  комплексе  пачалі  фарміраваць    год  назад,  а  на   поўную  магутнасць  ён  выйдзе  на  пачатку 2016 года.  На  першым  блоку  ўтрымліваецца  447  галоў  буйной  рагатай  жывёлы,  у  тым  ліку  207  кароў,  якіх  абслу-гоўваюць  19  жывёлаводаў.  У  новых  хлявах  утрымліваецца  463  галавы,  179  з  іх  каровы,  якіх  даглядаюць  усяго  9  чалавек.
Вынікі  на  комплексе  і сапраўды добрыя:   за 10 месяцаў  валавая  вытворчасць  прадукцыі  склала  2595  тон,  або  116,2 % да леташняга. Ад кожнай  каровы  атрымана  па  5517  кілаграмаў  малака,  у  той  час як, напрыклад,  сярэдняя  раённая  лічба — 4064  кілаграмы.   Дарэчы  будзе  заўважыць,  што  і  зараз  у  гаспадарцы  справы  з  вытворчасцю  малака  таксама  ідуць  паспяхова:  паказчык  адзін  з  лепшых  сярод  сельгаспрадпрыемстваў  раёна.  У  сярэднім  за  суткі  тут  атрымліваюць  амаль 8 тон сырадою,  або  па  16,5    кілаграма  ад  каровы,  летась  у  гэты ж  час  мелі  ўсяго  15, 2  кілаграма.
Добрым  надоям  спрыяе  захаванне  санітарных  патрабаванняў  і  тэхналогій.  На    першай  ферме  комплексу  арганізавана  пашавае ўтрыманне  жывёлы,  на  другой – бязвыпаснае.  Кармленне  адбываецца згодна  са  скла-дзеным  заатэхнікам  рацыёнам.  Наконт  кармоў  праблем  няма — хапае  сіласу,  сенажу,  сена.  Своечасова  набываецца  камбікорм — без  гэтага  кампанента  ніяк  не  атрымаць  ні  прыбаўкі  малака,  ні  прываг  маладняку.  Рэгулярна  наведваюць  ферму  ветурач  і  аператар  па  штучным  асемяненні  жывёлы.  Важна,  каб  каровы  былі  здаровыя  і  своечасова  пакрываліся. Заатэхнічная  і  ветэрынарная  служба  гаспадаркі  строга  сочыць  за  выкананнем  навукова  распрацаванага  рэгламенту  кармлення  і  вырошчвання  буйной  рагатай  жывёлы.
У  час  урачыстасці  з  прывітальнымі  словамі  да  жывёлаводаў  звярнуліся  кіраўнікі  раённай  вертыкалі  і  гаспадаркі,  а  мясцовыя  артысты  падарылі  ім  сваё  майстэрства.

Аліна  СУДНІК.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)