Я – ДАСЛЕДЧЫК

размещено в: Наши новости | 0

Фестываль  юных  даследчыкаў  пачатковых  класаў  напрыканцы  навучальнага  года  адбыўся  ў  ДУА  «СШ № 2  імя  Героя  Савецкага  Саюза  Піліпа  Кавалёва  г. Клічава».
На  працягу  навучальнага  года  педагогі  развівалі  даследчую  кампетэнтнасць  вучняў  і  падтрымлівалі  іх  інтарэс  да  пазнавальна-даследчай  дзейнасці.  А  яшчэ  яны  стваралі  атмасферу  агульнасці  інтарэсаў  і  эмацыянальнай  узаемападтрымкі,  шукалі  найбольш  эфектыўныя  шляхі  інтэлектуальнага  і  творчага  развіцця  асобы, стымулявалі  даследчую  дзейнасць  вучняў.
Тэмы  іх  навуковых  прац  самыя  розныя.  Другакласніца  СШ  № 2  Вікторыя  Лапунова  пад  кіраўніцтвам  настаўніцы  Т. М. Сабалеўскай  да-следавала  гісторыю  мядзведзяня  Тэддзі.  Дзяўчынку  зацікавіла,  дзе  з’явіліся  першыя  мяккія  цацкі  мядзведзіка  Тэддзі,  як  яны  спачатку  вы-глядалі  і  чаму  потым  сталі  шэрага  колеру?  Якімі  яшчэ  таямніцамі  ахутаны  папулярныя  ў  нашы  дні  мяккія  мядзведзікі?
Аляксандр  Дзерах,  вучань  4  класа  Дзмітраўскай  СШ,    разам  з  настаўніцай  Л. В. Зайцавай  даследавалі  лекавыя  расліны  і  аб’ядналі  ўсё самае  цікавае  ў  навуковай  працы  “Лекавыя  расліны – мае  памочнікі”.
“Цуд – руская  матрошка” – тэма  працы,  якую  выканала  Аліна  Валовік,  вучаніца  4  класа  СШ № 2,  (навуковы  кіраўнік  А. Г. Купцова).  Сапраўды  гісторыя  гэтай драўлянай  цацкі,  якая  стала  своеасаблівым  сімвалам  Расіі  ва  ўсім  свеце,  мае  вельмі  цікавую  і  багатую  гісторыю.
Станіслаў  Раманенка  і  Ангеліна  Караван,  вучні  4  класа  ДУА  “СШ №1  імя  Героя  Савецкага  Саюза  Паўла  Крываноса”  і  іх  настаўніца  Н. Л. Піскун  не  толькі перакананыя,  што  здаровыя  зубы – здароўю  любы,  а  і  на  навуковай  аснове  даказалі,  што  з  ранняга  дзяцінства  неабходна  клапаціцца  аб  гэтым  бескаштоўным  прыродным  дары.
Тэмай  даследаванняў  вучаніцы  чацвёртага  класа   СШ № 2  Марыі  Мацюшонак  і  яе  навуковага  кіраўніка  А. С. Рэва  сталі  дамашнія  пітомцы.  У  сваёй  навуковай  працы  “Кошкі  ад  А  да  Я”  сабраны  вельмі  цікавы  матэрыял  пра  гэтых  жывёл.
Арганізатар  фестывалю – аддзел  адукацыі,  спорту  і  турызму  райвыканкама —  узнагародзіў  юных  даследчыкаў  дыпломамі.

Аліна  СУДНІК.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)