Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!

размещено в: Наши новости | 0

Яркім  і  сонечным  ранкам  залівісты  школьны  званок  зноў  паклікаў  хлопчыкаў  і  дзяўчынак  за  парты,  а  студэнтаў  –  у  аўдыторыі.


Ва  ўсіх  навучальных  установах  раёна  адбыліся  ўрачыстыя  лінейкі,  удзел  у  якіх  прынялі  кіраўнік  раённай  вертыкалі Ф. В. Вашчыла,  яго  намеснікі  і  начальнікі  аддзелаў,  кіраўнікі  арга-нізацый,  прадпрыемстваў  і  ўстаноў,  настаяцель  Свята — Дабравешчанскай  царквы  протаіерэй  Сергій.
Старшыня  райвыканкама  разам  з  начальнікам  аддзела  адукацыі,  фізічнай  культуры, спорту  і  турызму  І. Б. Хадановіч  наведаліся  ў  Максімавіцкую СШ,  дзе  пад  покрывам  палаючых  пунсовымі  гронкамі  рабін  выстраіліся  на  ўрачыстую  лінейку  школьнікі,  настаўнікі,  бацькі  і  вяскоўцы.  Свята  атрымалася  па-сямейнаму  цёплым  і  хвалюючым.  Пад  гукі  дзяржаўнага  гімна  на  флагшток  узнімаецца  дзяржаўны  сцяг.  Лепшым  вучням  выпускнога  класа  Івану  Шчэпку  і  Дарыне  Барысёнак  выпаў  шанц  выканаць  гэту  ганаровую  місію.
Шасцёра  першакласнікаў  і  ўсіх  прысутных  шчыра  вітаў  дырэктар  школы  В. М. Лёпа.  Уручаючы  малышам  падарунак  ад  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь  А. Р. Лукашэнкі,  дырэктар  знайшоў  шмат  цёплых  слоў  для  кожнага  з  іх,  затым  падзякаваў  вучням,  настаўнікам  і  бацькам,  кіраўнікам  гаспадаркі  і  тэхперсаналу  за  добрыя  ўзае-маадносіны,  старанную  працу  і  падрыхтоўку  школы  да  новага  навучальнага  года.
Ф. В. Вашчыла  да  прывітальных  слоў  далучыў  падарунак – ноўтбук  – і  пажадаў  калектыву  школы  не  зніжаць  планку  ўзятых  вышынь  і  ўвесь  час  імкнуцца  наперад,  крочыць  у  нагу  з  часам  і  крыху  паперадзе,  рэгулярна  папаўняць  скарбонку   ўзнагарод  і  дасягненняў,  якія  прыносяць  гонар  не  толькі  любімай  школе,  а  і  нашаму  раёну.
Ад  імя  праўлення КСВК “Калгас “Ра-дзіма”  вітала  прысутных  і  ўручала  падарунак    В.Я. Валжанкова,  намеснік  старшыні  калгаса  па  ідэалагічнай  рабоце.
Празвінеў  званок.   Вучні  разам  з  татамі  і  мамамі  заспяшаліся  на  першы  ўрок   “Як  ты  сэрцу  майму  міла,  дарагая  Беларусь!”.  Актуальная  тэма – добрая нагода  ўспомніць  шматвяковыя  нацыянальныя  традыцыі,  асэнсаваць  іх  месца  ў  сучаснасці,  звярнуцца  да  духоўных  каранёў.
Стартаваў  чарговы  навучальны  год,  які  сёлета  супаў  з  яшчэ  адной  адметнай  датай – Днём  беларускага  пісьменства.  Дык  няхай  прыгожае  літаратурнае  слова,  веды,  духоўныя  каштоўнасці  па-ранейшаму  застаюцца  асновай  дзяржаўнага  развіцця,  апорай  у  пераадоленні  цяжкасцей  і  перашкод  у  неверагодна  складаным  падарожжы  па  краіне  ведаў.  Са  святам  вас,  сябры!

Аліна  СУДНІК. Фота  аўтара.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)