Юныя даследчыкі

размещено в: Наши новости | 0

Харчаванню,  асабліва  дзіцячаму,  удзяляецца  шмат  увагі.  Усім  зразумела,  што  яно  павінна быць  збалансаваным,  свежапрыгатаваным  і  якасным.
Шасцікласнікі  Дар’я  Акуліч  і  Ілья   Кісялёў  пад  кіраўніцтвам  настаўніцы  Марыі  Ігараўны  Жукавай  правялі  навукова-практычнае  даследванне  на  тэму  “Сняданак  з’есці  самому  ці  аддаць  ворагу?”
У  выніку  працы  над  праблемным  пытаннем  і  вывучэннем  спецыяльнай  літара-туры  юныя  даследчыкі  прыйшлі  да  высновы,  што  снедаць  трэба  абавязкова.    А  з  дапамогай  анкет  вы-светлілі,    ці  ўсе  аднакласнікі  прывыклі  снедаць,   чым  часцей  харчуюцца,  што  лю-     бяць  і  ад  якіх  блюд  адмаўляюцца.
Навуковая  праца  атрымалася  змястоўнай  і  цікавай,  а  самае  галоўнае – карыснай  як  самім  даследчыкам,  так  і  ўсім,  перад  кім  яны  выступалі.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)