Эканаміст года

размещено в: Наши новости | 0

Вядома, што залог поспеху любога прадпрыемства ці арганізацыі – гэта кваліфікаваныя кадры. У раённым спажывецкім таварыстве такіх шмат. Сярод іх і начальнік планава-эканамічнага аддзела Галіна Канстанцінаўна Пінчук. У жніўні гэтага года спаўняецца дваццаць пяць гадоў як
працуе яна ў сістэме спажыўкааперацыі раёна. Ці думала маладзенькая выпускніца Гомельскага кааператыўнага інстытута (зараз Гомельскі ўніверсітэт гандлю), едучы на першае працоўнае месца ў Клічаўскі раён, што стане яно адным на ўсё жыццё. Але ж час паказаў, што ні з выбарам прафесіі, ні з выбарам месца, дзе прымяніць свае веды і ўменні, яна не памылілася.

Галіна Канстанцінаўна патрабавальная як да сябе, так і да падначаленых. У рабоце для яе не бывае дробязей. Добрасумленнае стаўленне да даручанай справы, уменне прымаць правільныя рашэнні і граматна
весці ўсе разлікі – вось галоўныя якасці, якія вылучаюць гэтага
спецыяліста. За гэта яе паважаюць калегі, кіраўніцтва. У яе кожная хвіліна – на вагу золата. Увесь час у рабоце: на стале вялізная кіпа справаздач, ведамасцей, спецыяльная літаратура. У бяскрайнім моры лічбаў яна, як рыба ў вадзе. З лёгкасцю адшукае любую неабходную ў гэту секунду.
Сёлета Белспажыўсаюз праводзіў конкурс прафесійнага майстэрства сярод работнікаў сістэмы. Адной з намінацый ў ім была вызначана намінацыя “Эканаміст года”. Па выніках конкурсу, якія падведзены
напярэдадні прафесійнага свята, гэта высокае званне прысуджана
Галіне Канстанцінаўне Пінчук. Шчыра віншуем яе з заслужанай
перамогай.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)