Шчасце ў кропельках расы і промнях сонца

размещено в: Наши новости | 0

На парозе зноў Новы год. Гады і нават дзесяцігоддзі пралятаюць, як імгненні, і чым далей, тым хутчэй, толькі паспявай за бегам часу.
Гэта ў дзяцінстве ды юнацтве здаецца, што жыццё вялікае і ўсё яшчэ наперадзе: і дзень доўжыцца бясконца, і сонейка па небе занадта павольна коціцца, і ноч марудна цягнецца. І толькі пасталеўшы пачынаеш разумець, што пражытае і перажытае ўжо не вярнуць, а гады пралятаюць з хуткасцю бліскавіцы, пакідаючы ў памяці прыемныя і не вельмі ўспаміны. Нават калі жыццё па лёсе на баране праехала, калі кроваточаць нясцерпна балючыя раны, калі за турботамі і справамі прасвету не відаць, жыццё – цудоўнае: напоўненае бясконцымі клопатамі, працай, будзённай руцінай, непрыемнасцямі, усё роўна гэта шчасце – жыць і любіць, пакутаваць і радавацца, плакаць і смяяцца, сумаваць і весяліцца, спачуваць і саромецца, працаваць і адпаачываць. Усяму свой час….
Рана ці позна кожны разважае і аналізуе пражыты дзень, пэўна ж, задумваецца: што такое жыццё, для чаго прыйшоў у гэты свет, чаму вакол менавіта гэтыя людзі? З Божае ласкі большасць з нас надзелена зрокам, здароўем, здольнасцямі. Хіба гэта не шчасце?
Сям’я, дзеці, унукі, працяг і пачатак – таксама шчасце. У рэшце рэшт кожны сам вырашае, што ёсць шчасце, а ў тым, што яно сапраўды ёсць, хто б сумняваўся…
Перад Новым годам асабліва хочацца паразважаць аб адвечных каштоўнасцях. На мой погляд, шчасце – як кропелька расы на сцяблінцы, празрыстае і вельмі кволае, таму яго неабходна берагчы, ашчадна захоўваць. Шчасце грэе нашы душы, як промні сонейка, яно
мацуе і ўпрыгожвае нашы будні, бурштынавымі самацветамі зіхаціць і множыцца ад людскога цяпла і дабрыні.

Аліна СУДНІК.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)