Што выпісваюць і чытаюць жыхары горада і раёна?

размещено в: Наши новости | 3

Завершана падпісная кампанія на IV квартал гэтага года. Аб тым, як яна праходзіла, што выпісваюць і чытаюць жыхары горада і раёна – наша размова з Нінай Васільеўнай ЧАРАВАКА, інструктарам па падпісцы раённага вузла паштовай сувязі:
– Падпісная кампанія – гэта «гарачая» пара для паштавікоў і адна з галоўных праблем. Выканаць даведзеныя планы па пад-пісцы на газеты і часопісы з кожным разам становіцца складаней. На фоне апошніх эканамічных падзей тэндэнцыя зніжэння тыражоў газет і часопісаў узмацнілася. Згадзіцеся, што выбар паміж прадуктамі харчавання для сям’і і падпіскай на газеты і часопісы не на карысць апошняй. Але гэта ні ў якім разе не азначае, што людзі не выпісваюць і не чытаюць прэсу.
– Якія з друкаваных выданняў найбольш запатрабаваныя ў жыхароў раёна?
– Нашы землякі выпісваюць раённую газету «Сцяг Саветаў», з абласных выданняў найбольшай папулярнасцю сярод падпісчыкаў карыстаюцца «Дняпроўская газета», «Зямля і людзі», сярод рэспубліканскіх перавагу аддаюць «СБ Беларусь сегодня», штотыднёвіку «7 дней». Па-ранейшаму шмат прыхільнікаў у газет «Аргументы и факты», «Комсомольская правда», выпісваюць галіновыя газеты і часопісы, а таксама забаўляльныя, па інтарэсах.
– Ніна Васільеўна, некаторыя з пастаянных падпісчыкаў расійскіх выданняў засмучаны тым, што не могуць выпісаць патрэбныя часопісы. У чым прычына?
– Справа ў тым, што некалькі часопісаў выключаны з каталога РФ, бо рэдакцыі спынілі сваю дзейнасць. Сярод іх «1000 советов», «Люблю цветы», «Моя прекрасная дача», «Дарья», «Лечебные письма» і іншыя.
– Як у гэтым плане справа з беларускімі выданнямі?
– Усе газеты і часопісы Рэспублікі Беларусь выдаюцца, на іх можна падпісацца ў любым ад-дзяленні сувязі, паштальёнаў або набыць на пошце, у кіёсках. Наогул, у Беларусі зараз зарэгістравана каля 1400 друкаваных выданняў, 401 з іх – дзяржаўныя. Як бачна, выбар вельмі вялікі. Альтэрнатыва тым жа расійскім – беларускія, якія па змесце і афармленні не ўступаюць, а кошт іх па падпісцы значна ніжэйшы. Выбар тут застаецца за падпісчыкамі.
– Увесь цяжар падпісной кампаніі трымаецца на плячах паштальёнаў, аператараў сувязі, начальнікаў паштовых аддзяленняў, вадзіцеляў і інш. Менавіта ад іх умення, прафесійных навыкаў залежаць вынікі падпісной кампаніі.
– Гэта абсалютна так, але яшчэ трэба дабавіць зладжаную працу ўсяго калектыву раённага вузла паштовай сувязі. Дзякуючы плённаму супрацоўніцтву з кіраўніцтвам раёна, ведамасная падпіска на газеты і часопісы на апошні квартал года адноўлена на 100%. Сярод сельскіх аддзяленняў сувязі па падпісцы на перыядычныя выданні лідзіруюць паштовае аддзяленне сувязі аграгарадка Нясята, паштальёны якога поўнасцю выканалі і перавыканалі даведзены план, а таксама калектывы Востраўскага, Каўбчанскага, Ганчанскага аддзяленняў паштовай сувязі, паштовага аддзялення ст. Нясята. Сярод паштальёнаў найбольшую колькасць перыядычных выданняў падпісалі Аксана Рудая (аддзяленне сувязі ст. Нясята), Святлана Дайнека (АС Доўгае), Людміла Акуліч (АС Ганчанскае), Таццяна Бяляк і Вольга Лапко з гарадскога аддзялення паштовай сувязі. Вялікі дзякуй усім за плённую і крапатлівую штодзённую працу на карысць агульнай справе.

Гутарыла Алена ГАНЧАРОВА.

3 Responses

  1. Виталий

    Продам дом в Кличеве или сдам с последующим выкупом.,тел.(44)5953895,дом 8-0225(496680)

  2. Зоя

    А я очень люблю «Могилёвскую правду», цена подписку, вроде как, подсильная)

  3. Вова

    Не могу говорить за весь район, но лично я выписываю лишь то, что заставляют. А цены на подписку на самом деле интересных мне изданий сейчас просто межгалактические :lol: , так что кушаю только обязательные блюда, а десерты только в интернете.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)