Чыгунка не месца для прагулак

размещено в: Наши новости | 1

У  рэспубліцы  з  18  па  27 сакавіка,  у  перыяд  вясновых  школьных  канікул,  праводзілася  дэкада  па  папярэджанні  дзіцячага  траўматызму  на  аб’ектах  чыгуначнага  транспарту.
Падчас  гэтага  мерапрыемства  асноўная  ўвага  акцэнтавана  на  правядзенні  лекцый  і  гутарак  прафілактычнай  накіраванасці  сярод  навучэнцаў  ўстаноў  адукацыі  і  іх  бацькоў.  Папярэджанне  дзіцячага  траўматызму  на  аб’ектах  чыгуначнага  транспарту – адна  з  галоўных  задач  супрацоўнікаў  праваахоўных  органаў,  педагогаў  і  грамадскіх  арганізацый.
У  час  праведзеных  рэйдаў  выяўлена,  што  вучні  5  і  6  класа  ДУА  «Дзмітрыеўскі  вучэбна-педагагічны  комплекс  дзіцячы  сад — сярэдняя  школа», 17  сакавіка  каля  станцыі  Нясята  абарвалі  кантрольна-габарытныя  прылады,  што  пацягнула  прыпынак  пасажырскага  цягніка  Магілёў-Львоў.  Да  танго ж,  гэтыя  падлеткі  ішлі  па  чыгуначных  пуцях  у  неўстаноўленым  месцы,  чым  падвяргалі  сваё  жыцце  небяспецы.
За  гэта  правапарушэнне  да  адміністрацыйнай  адказнасці  па  ч. 1 арт.  9.4 КоАП РБ  «Невыкананне  абавязкаў  па  выхаванні  дзяцей»  прыцягнуты  бацькі  падлеткаў.  Санкцыя  гэтага  артыкула  прадугледжвае  пакаранне  ў  выглядзе  штрафу  да  дзесяці  базавых  велічынь,  а  таксама  за  правапарушэнне,  учыненае  паўторна  на  працягу  аднаго  года  пасля  накладання  адміністрацыйнага  спагнання  за  такое  ж  парушэнне,  цягне  накладанне штрафу  ў  памеры  ад  дзесяці да  дваццаці  базавых  велічынь.
Падобныя  факты  маюць  павышаную  грамадскую  небяспеку,  так  як  пагражаюць  бяспечнаму  руху  цягнікоў,  якія  наносяць  матэрыяльны  ўрон,  цягнуць  за  сабой  цяжкія  наступствы.
Дарослыя  абавязаны  растлумачыць  сваім  сынам  і  дочкам:  чыгунка – не  месца  для  прагулак,  а  зона  павышанай  небяспекі.

А. Аліфяпролвіч,
першы намеснік начальніка Асіповіцкага АУСТ
падпалкоўнік міліцыі

А. Скварцоў,

участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Асіповіцкага АУСТ
капітан міліцыі

 

Один ответ

  1. Спасибо Вам огромное за информацию !

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)