ЧУЖОГА ХЛЕБА НЕ БЫВАЕ

размещено в: Наши новости | 0

Для  Сяргея  Анатольевіча    ДАРОЖКІНА,  старшыні  праўлення  КСВК  “Калгас  “Савецкая  Беларусія”,  гэты  год  асаблівы  па  некалькіх  прычынах.
Ён  абраны  на  пасаду  старшыні  праўлення  калгаса.  А  таму  і  ўборачная  кампанія,  і  сёлетнія  “Дажынкі”  сталі  своеасаблівым  экзаменам  на  трываласць.  Ды  хіба ж  яму,  выпускніку  Горацкай  сельгасакадэміі,  прывыкаць  да  экзаменаў?  Колькі  іх  ужо  здадзена,  а  колькі  яшчэ  наперадзе!..
Пэўны  час  ён  папрацаваў  аграномам  у  КСВК  “Калгас  імя  Леніна”  пад  кіраўніцтвам  самой  Раісы  Міхайлаўны  Барысёнак.  Яна  і  парэкамендавала  маладога  і  перспектыўнага  спецыяліста  на  адказную  пасаду.  А  таму  не  без  цікавасці  сочыць  за  яго  поспехамі  і  падтрымлівае,  калі  трэба,  добрай  парадай.
– Чым  запомнілася  Вам,  Сяргей  Анатольевіч,  жніво?
— Спякотай,  непаўторным  водарам  свежай  саломы,  што  застаецца  пасля  камбайнаў,  бязвоблачным  блакітам  неба  і  руп-лівай  працай  хлебаробаў.
– Ці  спраўдзіліся  надзеі  на  ўраджай?
— Трэба  заўважыць,  што  аснова  гэтага   ўраджаю  за-кладзена  маім  папярэднікам,  Аляксеем

На здымку (злева направа): Павел Ізмер, Уладзімір Скрыпка, Міхаіл Болак, Уладзімір Крот, Міхаіл Мельнічонак, Пётр Дубіна, Андрэй Перуноўскі, Ігар Болак.

Савельевічам  Івановым.  Так  што  сёлетні  поспех  і  прыбаўка  ўраджаю —  больш  яго  заслуга.  Зерневы  і  зернебабовы  клін  гаспадаркі  займаў  901  гектар,  з  іх  намалочана  3827   тон  зерня,  а  гэта  на  1487   тон  больш,  чым  летась.  Кожны  гектар  поля   аддаў  па  42, 5  цэнтнера.  Працавалі   чатыры  камбайны  і  старэнькі  “Дон 1500”,  на  якім  завіхаліся  старэйшы  механізатар  Міхаіл  Пятровіч  Болак  і  яго  памочнік  Уладзімір  Мікалаевіч  Скрыпка.  Напэўна,  ці  не  ўпершыню  нашы  зернеўборачныя  экіпажы,  у  складзе  якіх  Уладзімір  Аляксеевіч  Крот  і  Павел  Пятровіч  Ізмер,   Ігар  Міхайлавіч  Болак  і  Міхаіл  Міхайлавіч  Мельнічонак,  Андрэй  Міхайлавіч  Перуноўскі  і  Пётр  Яўгенавіч  Дубіна,  намалацілі  звыш  тысячы  тон  зерня.  На  адвозцы,  як  заўсёды,  не  падвялі  Герман  Шукрэевіч  Кудзін  (перавёз  1511  тон  каштоўнага  грузу),  Віктар  Нілавіч  Мельнічонак  – 1341  тону,  Аляксандр  Уладзіміравіч  Самец –1249.
У  канцы  ўборкі  крыху  падсобілі  сабраць  усё  да  апошняга  зярнятка  нашы  суседзі,  хлебаробы  КСВК  “Калгас  “Радзіма”,  за  што  ім  і  ўсім,  хто  вырошчвае  і  ўбірае  ўраджай,  вялікі  дзякуй!

Аліна  СУДНІК.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)