Чацвёртае месца на рэспубліканскіх спаборніцтвах

размещено в: Наши новости | 0
Раман Кніга (у цэнтры) – залаты прызёр спаборніцтваў
У адкрытым, адзінаццатым па ліку, першынстве Магілёўскай вобласці па лыжных гонках на прыз вядомага лыжніка Эдуарда Вішнякова 12-гадовы клічаўлянін Раман Кніга заваяваў залаты медаль і стаў мацнейшым. У мінулую субботу хлопчык паспяхова выступіў на рэспубліканскіх спаборніцтвах і ў рэйтынгавай табліцы старэйшай узроставай групы заняў 4 радок.
У свае дванаццаць ён выканаў нарматыў першага дарослага разраду па лыжных гонках на дыстанцыі 1 км «Спрынт» і 5 км.
Любоў да лыжнага спорту Раману прывіў бацька, Уладзімір Валянцінавіч. Зімой – на лыжнай трасе, улетку катаюцца на лыжаролерах па асфальтавай шашы. Хто ведае, можа і ў нас расце будучы чэмпіён свету. Усё ў жыцці пачынаецца з малога.
Спорт фарміруе культуру аптымізму, бадзёрасці і здаровага ладу жыцця, а сям’я Уладзіміра і Наталлі Кнігі, іх сына Рамана – яскравае таму пацвярджэнне.

Аліна СУДНІК.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)