Чараўніцтва каляднай зоркі

размещено в: Наши новости | 0

Каляды – гэта  заўсёды  добрая  нагода  для  прымірэння,    выказвання  шчырых  чалавечых  і  сямейных  пачуццяў,  а  яшчэ  для многіх  людзей  Нараджэнне  Хрыстова  стала  сімвалам  далучэння  да  адвечных  каштоўнасцей  хрысціянскага  жыцця  і  духоўнасці.

У  гэтыя  светлыя,  святочныя  дні  стала  добрай  традыцыяй  ладзіць  у  раённым  Доме  культуры духоўна-мастацкае  свята  “Калядная  зорка”.  Апоўдні  7  студзеня,  перш  чым  трапіць  у  глядзельную  залу,  усе  з  інтарэсам  разглядалі  тэматычную  выставу  дэкаратыўна-прыкладнога  мастацтва,  да  якой  вучні   дзіцячай  школы  мастацтваў  і  яе  філіялаў  рыхтаваліся  зараней:  малявалі  віншавальныя  паштоўкі,  стваралі  сваімі  ўмелымі  рукамі  вырабы  з  гліны,  з  прыродных  і  падручных  матэрыялаў,  вышывалі,  ткалі,  вязалі  з  нітак, шылі  цацкі,  лялькі,  вопратку  на  іх   і  г. д. Не  засталіся  ўбаку  і  народныя  ўмельцы,  майстры  Дома  рамёстваў.  Яны,  як   заўсёды,  парадавалі  мноствам  арыгінальных  вырабаў.
Усе,  хто  прыйшоў  на калядныя  сустрэчы,  ніколькі  не  па-шкадавалі,  бо  атрымалі  цэлае  мора  станоўчых  эмоцый  і  ўражанняў  не  толькі  ад  выставы  работ  майстроў ,  а  і  цудоўнага  канцэрта  духоўнай  музыкі. Чыста,  нібы  струменьчык  вады  ў  святой  крыніцы,   пераліваліся  дзіцячыя  галасочкі.   Юныя  клічаўляне  і  дарослыя  славілі  нараджэнне  Ісуса  Хрыста  і  прымушалі  гледачоў  ацаніць  свае  думкі,  пачуцці,  усе  свае  схільнасці  перад  абліччам  Вечнага  Жыцця.  У  святы  дзень  нараджэння  Богадзіцяці  песнапенні  гучалі  асабліва  пранік-нёна,   заклікалі  нас  стаць  на  бок  мудрасці  і  прастаты,  адкінуўшы  грахоўныя  думкі  і  звычкі,  азарыцца  святлом  Віфліемскай  зоркі.

Аліна  Суднік.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)