Чалавек і яго справа

размещено в: Наши новости | 0

Іван Іванавіч Харлап ужо 8 гадоў працуе вадзіцелем аўтагрэйдзера ў ДЭУ № 72 лінейна-дарожнай дыстанцыі № 724. Выраўноўванне і планіроўка дарог з гравійным пакрыццём, прыдарожных палос, ачыстка іх зімой ад снегу – кола яго абавязкаў. Як чалавек гаспадарлівы і працавіты, ён спраўляецца з пастаўленымі задачамі выдатна. Добрасумленнасць, адказнасць, добразычлівасць – якасці, за якія цэняць і паважаюць Івана Іванавіча ў калектыве. А з тэхнікай на «ты» ён з маленства. Любая машына, на якой ён працуе, заўсёды ў ідэальным стане, бо шануе і беражэ сваіх «карміцелек».
Акрамя любові да тэхнікі, ёсць у Івана Іванавіча і іншыя захапленні. Разам з 14-гадовым унукам Іванам асвоіў камп’ютар, і цяпер, калі выпадае вольны час, абавязкова знаходзіць інтарэс у разнастайных праграмах і рэсурсах.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)