«Беларуская лыжня-2012» стартавала ў Клічаве

размещено в: Наши новости | 0

У мінулую суботу на гарадской лыжнай трасе адбыліся спаборніцтвы па лыжных гонках «Беларуская лыжня-2012».

У іх удзельнічалі не толькі вядомыя ў раёне і за яго межамі спартсмены, але і аматары лыжнага спорту з арганізацый і ўстаноў раёна.
Пасля рэгістрацыі лыжнікаў – урачыстае адкрыццё спаборніцтваў. З прывітальным словам да прысутных звярнулася Г. П. Данілкіна, намеснік старшыні райвыканкама, якая адзначыла вялікую ролю спорту ва ўмацаванні здароўя, фарміраванні здаровага ладу жыцця, пажадала лыжнікам поспехаў і важкіх перамог. Сцяг спаборніцтваў узняў старэйшы спартсмен-лыжнік раёна Васіль Шамаль.
Па ўмовах спаборніцтваў мужчыны павінны былі пераадолець дыстанцыю 2,5 км, жанчыны – 1 км. Першымі на дыстанцыю выйшлі спартсмены старэйшай узроставай групы.
Сярод удзельнікаў гэтай групы перамог Васіль Шамаль (ДЛГУ «Клічаўскі лясгас»). Другое і трэцяе прызавыя месцы заваявалі адпаведна выкладчыкі УА «Клічаўскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» Сяргей Сясьмей і Віктар Доўгі.
Сярод жанчын у гэтай узроставай групе не было роўных Кацярыне Ачыновіч з ДЛГУ «Клічаўскі лясгас»; Раіса Кунцэвіч, настаўніца Дзмітраўскай сярэдняй школы, фінішавала другой, трэцяя ў ліку прызёраў – Людміла Русецкая (аддзел культуры).
Сярод мужчын ва ўзроставай групе ад 40 да 49 гадоў першы рэзультат паказаў Уладзімір Кніга (РАНС), на другім месцы – Сяргей Эртман (УКП «Жылкамгас»), замыкае тройку мацнейшых сярод мужчын Яўген Буракоўскі (РАНС). На жаль, у гэтай узроставай групе не было ўдзельніц-жанчын.
Затое шмат жанчын выйшлі на лыжню ў групе ад 30 да 39 гадоў. А перамагла Аксана Заблоцкая (ААТ «ПМК-89 Водбуд»), крыху ўступіла пераможцы Марына Гузава (ДЛГУ «Клічаўскі лясгас»), якая заняла другое месца, на трэцюю прыступку п’едэстала гонару паднялася Жанна Казючыц (УА КДАТК). Пераможцу сярод мужчын у гэтай групе вызначылі нават мясцовыя дзеці, якія з цікаўнасцю назіралі за падзеямі на лыжнай трасе, «хварэлі» за знаёмых разам з групай падтрымкі. Ім стаў Сяргей Акуліч, станочнік ДЛГУ «Клічаўскі лясгас», які хутчэй за ўсіх пераадолеў дыстанцыю, не даўшы сапернікам ніводнага шанцу на перамогу. Другім фінішаваў Павел Нізавец з ДЛГУ «Клічаўскі лясгас», трэцяе прызавое месца заняў яго калега па камандзе Іван Сушко.
Сярод мужчын ва ўзроставай групе да 29 гадоў прызавыя месцы заваявалі працаўнікі ААТ
«ПМК-89 Водбуд» Віктар Вогар (1 месца) і Васіль Салановіч (2 месца). Трэцім фінішаваў Дзмітрый Нарко (УА КДАТК). Сярод жанчын гэтай групыне было роўных Юліі Лагаевай з
аграрна-тэхнічнага каледжа, другі рэзультат у Марыны Акіншавай (УКП «Жылкамгас»), на трэцім прызавым месцы — Марына Нізавец з гэтай жа арганізацыі.
Дыпломы пераможцам уручыла Г. П. Данілкіна. Усе яны прымуць удзел у абласных спаборніцтвах «Беларуская лыжня-2012».
Малайцы, землякі! Поспехаў вам і далейшых перамог!

Алена ГАНЧАРОВА.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)