У Магілёве клічаўляне занялі трэцяе агульнакаманднае месца

размещено в: Наши новости | 0

13 і 14 кастрычніка ў горадзе Магілёве праходзілі спаборніцтвы ў рамках летняй абласной спартакіяды сельскіх жыхароў. У праграму былі ўключаны футбол, валейбол, тэніс, гіравы спорт, стрытбол, перацягванне каната, спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы.
Каманда нашага раёна налічвала амаль 30 чалавек, сярод якіх нямала ўжо вядомых спартсменаў. Спаборніцтвы праходзілі ва ўпартай барацьбе, кожны з удзельнікаў імкнуўся ўнесці максімальны ўклад у агульную перамогу. Не пакідала фартуна і нашых землякоў. Так, у валейбольным турніры клічаўляне заваявалі ганаровае першае месца. За каманду выступалі Яўген Кароткі, Уладзімір Маслакоў, Дзяніс Мароз, Раман Коўрык, Ілья Коўрык, Іван Каляда, Яўген Навашынскі.
Вікторыю святкавалі і нашы тэнісісты Міхаіл Мароз і Дар’я Кароткая.
На трэцюю прыступку п’едэстала гонару падняліся нашы землякі ў спаборніцтвах па перацягванні каната. У футбольным турніры ў нас 5-е месца. За каманду выступалі Ігар Якімавец, Андрэй Каранкевіч, Аляксандр Палуйка, Павел Кудлоўскі, Артур Крот.
Рэзультаты выступленняў лёгкаатлетаў Алега Зайцава, Святланы Якімавец і Кацярыны Заблоцкай адзначаны шостым радком у турнірнай табліцы.
У спаборніцтвах па гіравым спорце і стрытболе клічаўляне занялі 11-е і 13-е месцы.
Па выніках кожнага тура каманда раёна ўвайшла ў тройку лідараў і заваявала 3-е агульнакаманднае месца.

Аляксандр ДРЭНЬ,
начальнік аддзела па
фізічнай культуры,
спорце і турызме.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)