У кожнай дарогі ёсць гаспадар

размещено в: Наши новости | 0

Аўтатранспартны і дарожны комплексы  па праву ў ліку галоўных, стратэгічна важных галін айчыннай эканомікі, развіццю якіх удзяляецца прыярытэтная дзяржаўная ўвага. Ад тэхнічнага стану дарог і транспарту, ад граматнай эксплуатацыі ў многім залежыць своеча совая дастаўка да месца прызначэння пасажыраў і грузаў, умацаванне між рэгіянальных і міжнародных сувязяў.

Удасканаленне транс партнай інфраструктуры раёна, павышэнне бяспекі на дарогах, паляпшэнне экалагічнага стану – важныя задачы, якія стаяць перад аўтамабілістамі і дарожнікамі раёна і выкананню якіх падпарадка вана ўся іх дзейнасць. Дзякуючы штодзённай, карпатлівай працы вадзіцеляў, рамонтных рабочых, дыспетчараў, інжынернатэхнічнага персаналу, кіраўнікоў аўтатранспартных і дарожных структур забяспечваецца стабільнасць усіх сфер жыцця раёна. У кожнай дарогі ёсць гаспадар. Магчымасць рухацца па дагледжаных дарогах, мастах, пешаходных тратуарах нам забяспечваюць дарожнікі філіяла ДРБУ126 КУП «Магілёўаблдарбуд», які з сакавіка гэтага года ўзначаліў Сяргей
Мікалаевіч ПАТАПЕНКА
. Нягледзячы на малады ўзрост, Сяргей Мікалаевіч  вопытны і граматны спецыяліст. У свой час ён паспяхова скончыў Беларуска расійскі ўніверсітэт, працаваў дарожным майстрам у Талочыне, служыў у арміі, працаваў майстрам, а потым прарабам дарожнага прадпрыемства ў Касцюковічах, галоўным інжынерам – у Слаўгарадзе.

– Наша прадпрыемства, – гаворыць Сяргей Мікалаевіч, – дынамічна развіваецца. Сёння ў калектыве працуе 76 чалавек. Мы маем 66 адзінак тэхнікі, асфальтабетонны за вод, салідную і добраўпарадкаваную базу, аснашчаны сучаснай тэхнікай адміністрацыйны будынак. У нас на балансе 530,1 кіламетра аўтамабільных дарог. З іх 138 км – з асфальтабетонным пакрыццём, 245 км – гравійных, 146 км – грунтавых дарог, 27 мастоў, тры з якіх – драўляныя. З пачатку года асвоілі 4 мільярды 865 мільёнаў 500 тысяч рублёў, а гэта 135,7% да плана. Бягучы рамонт дарог выканалі больш як на 14 кіламетрах. На рамонтныя работы і ўтрыманне мясцовых

дарог зрасходавана 2 мільярды 224 мільёны 800 тысяч рублёў. У інфраструктуры аграгарадкоў і сацыяльнай сферы асвоена амаль два мільярды рублёў. На рамонт вуліцгорада зрасходавана звыш 200 мільёнаў рублёў. На асфальтабетонным заводзе выпушчана 15,7 тысячы тон асфальтабетона. Карацей кажучы, імкнёмся дастойна выконваць пастаўленыя перад намі задачы. Нашы дарожнікі,
калі трэба, працуюць і ў выхадныя дні. Не лічацца з уласным часам, а гэта дае магчымасць мець нядрэнныя заробкі, якія ў нашай арганізацыі складаюць больш за мільён рублёў.

Прыемна, што ў калектыве працуе шмат вопытных і кваліфікаваных людзей, на якіх заўсёды можна разлічваць. Напярэдадні свята шчыра і сардэчна віншую сваіх дарагіх калег, нашых шаноўных ветэранаў працы з Днём аўтамабіліста і дарожніка. Жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця!

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)