Купалле прайшло ў гарадскім парку

размещено в: Наши новости | 2

Свята Івана Купалы самае цікавае і таямнічае, а большасцю з нас – любімае свята. У гэтую ноч і старыя, і маладыя ўскадаюць надзеі на выкананне самых запаветных жаданняў.

Святкаванне адбылося ў гарадскім парку. Для прысутных гучалі песні ў выкананні ансамбля народнай песні «Суседзі» Бацэвіцкага цэнтра культуры і адпачынку. Весялілі народ Купаліч з Купалінкай. Каля сцэны – шмат дзяцей, дарослыя слухалі, наглядалі, размаўлялі паміж сабой, дзяліліся ўражаннямі. Для жадаючых падмацавацца працавалі некалькі гандлёвых палатак ад раённага спажывецкага таварыства.

У гэты чароўны вечар ведзьмы выбіралі сапраўднага мужчыну, а каб атрымаць такі тытул, хлопцы і дарослыя мужчыны адважна перапрыгвалі праз імправізаваныя «вогнішчы» з крапівы.

 

Бліжэй да поўначы дзяўчаты і жанчыны плялі вянкі палявых кветак. Прыгажуні атрымалі невялічкія падарункі.

Завершыўся вечар спальваннем пудзіла. А потым вакол вогнішча вадзілі карагоды, але дождж крыху памяшаў гэтаму.

Таксама фатаздымкі можна паглядзець у фотагалерэі сайта.

2 Responses

  1. Degano

    тагога смешняга купалля нават узгадаць цяжка. арганизатары залузерыли!

  2. Наталья

    Все же обидно, думаю не мне одной, что Купалье прошло не на берегу реки, тем более река-то у нас есть и недалеко от города, и в этом нам очень повезло. Неужели сильно подтопило из-за дождей?? И ребята прыгали через вёдра с крапивой, а традиция — перепрыгиване через костер — имеет очень глубокий смысл, пожалуй, самый важный во всём этом празднике, т. е. очищение от грехов. Разве не так. Да, и что-то я нигде и не видела-не слышала, чтобы на Купалье сжигали чучело. Вот Масленница, да, а здесь как-то уж непонятно к чему.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)