У Клічаве расчыніў свае дзверы яшчэ адзін магазін

размещено в: Наши новости | 0

На  ўрачыстае  адкрыццё  гандлёвай  кропкі  «Родны  кут»  сабраліся  гараджане  і  жыхары  прылягаючых  дамоў,  дзетвара.  Яно  атрымалася  па-суседску  цёплым.  Намеснік  старшыні  райвыканкама  Уладзімір  Дзмітрыевіч  Шыбека  адзначыў,  што  данае  гандлёвае  прадпрыемства  забяспечана  ўсімі  неабходнымі  таварамі  паўсядзённага  попыту    і  прадстаўляе  шырокі  спектр  паслуг.  Гараджан  цікавілі  і  іншыя  пытанні,  на  якія  Уладзімір  Дзмітрыевіч  даў  адказы  і  тлумачэнні,  а  калектыву  новага  магазіна  пажадаў  працы  без  страт  і  растрат,  багатых,  шчодрых    і  добразычлівых  пакупнікоў,  росту  дабрабыту  і  высокіх  заробкаў.

Урачыстае адкрыццё магазіна "Родны кут"
Першыя пакупнікі

Намеснік  старшыні  раённага  спажывецкага  таварыства  Аляксей  Юр’евіч  Палавікоў  засяродзіў  увагу  прысутных  на  якасці  паслуг  і  паабяцаў  перагледзець  графік  работы  гандлёвых  прадпрыемстваў  у  адпаведнасці  з  пажаданнямі  спажыўцоў.
Ён  выказаў  надзею,  што  малады  калектыў  гандлёвага  прадпрыемства  “Родны  кут”  будзе  поўнасцю  адпавядаць  высокім  патрабаванням  сучаснага  гандлю, своечасова  задавальняць  попыт  пакупнікоў,  працаваць  дружна,  доўга  і  стабільна.
Калектыў  магазіна  ўзначаліла  вопытны  прадавец,  таваравед  Тамара  Віктараўна  Караўка.  У  яе  ў  памочніках  прадаўцы Жанна  Сямакіна,  Аксана  Пракаповіч,  Таццяна  Цмыг.
Пажадаем  і  мы  калектыву  магазіна  лёгкага  плавання  ў  вірлівым  жыццёвым  і  гандлёвым  патоку,    высока  трымаць  марку  магазіна,  прафесійнага  росту  і  майстэрства,  вытрымкі,  прыбытку,  поспеху.  Няхай  у  спадарожніках  заўсёды  і  ва  ўсім  будзе  ўдача!

Аліна  СУДНІК.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)