У ЗЯМЛІ НАША ПРАЎДА, У ЗЯМЛІ НАШЫ КАРАНІ…

размещено в: Наши новости | 0

Кажуць, што на зямлі не станеш багатым, хіба што гарбатым. Але паспяховыя фермеры гэта

Гаспадары  «Канстанта  арт»  (злева  направа):  Пётр  Арцем,еў,  Аляксандр  Сазанавец,  Алег  Крыванос,  Віктар  Арцем,еў.
Гаспадары «Канстанта арт» (злева направа): Пётр Арцем,еў, Аляксандр Сазанавец, Алег Крыванос, Віктар Арцем,еў.

абвяргаюць. У тым ліку гаспадары фермерскай гаспадаркі “Канстанта арт”, кіраўніком якой з’яўляецца Віктар Пятровіч Арцем’еў.
Нагадаем, што “Канстанта арт” – гэта цяплічная гаспадарка з круглагадовым цыклам вырошчвання гародніны, якая размешчана ў прыгарадзе Клічава. Сваю ідэю гаспадары, а гэта сямейны бізнес, увасабляюць у рамках праекта ЕС/ПРААН (праграма развіцця ААН), у якім іх ініцыятыва “Садзейнічанне эканамічнаму развіццю і прадпрымальніцтву праз адраджэнне населенага пункта” атрымала замежную падтрымку ў памеры 14 тысяч еўра.
Цяплічная гаспадарка пачала сваю дзейнасць толькі са снежня мінулага года, але і за гэты кароткі час прадукцыя сельгаспрадпрыемства заваявала мясцовы рынак. Праз магазіны раённага спажывецкага таварыства на стол клічаўлян ужо мінулай зімой адсюль трапляла спачатку зялёнае пер’е цыбулі, з вясны – на “ўра” ішлі духмяныя хрусткія

Рабочая  цяпліц  Святлана  Аўтуховіч.
Рабочая цяпліц Святлана Аўтуховіч.

агурочкі.
Зараз у “Канстанта арт” сапраўдны памідорны бум! Самы ж пік попыту на таматы, бо сезон хатніх нарыхтовак на зіму ў разгары. Вось і кіпіць справа ў фермерскай гаспадарцы з ранку да цямна.
Нагадаю, што згодна з праектам, тут неабходна пабудаваць і ўвесці ў эксплуатацыю цяпліцы з полікарбанатным пакрыццём агульнай плошчай 600 квадратных метраў. Ужо ёсць больш як 950. І гэта пры тым, што яшчэ не атрыманы сродкі апошняга транша гранта, якія пойдуць на закупку святлодыёдных свяцільняў. Як тлумачыць Віктар Пятровіч Арцем’еў, ім было дазволена сродкі, з’эканомленыя ў час правядзення тэндараў, выкарыстаць на павелічэнне плошчаў цяпліц. Гэта пацягнула за сабой і павелічэнне дадатковай уласнай долі сродкаў гаспадароў “Канстанта арт”. Але яны ўпэўнены: імі знойдзена правільная ніша ў мясцовым прыватным бізнесе, таму ўкладанні мэтазгодныя, акупяцца, на зямлі гаспадарыць выгадна!
Цяпер у “Канстанта арт” дзейнічаюць тры цяпліцы. У кожнай – свая культура. У адной падрастае расада агуркоў, зелянцы якіх мяркуюць рэалізоўваць позняй восенню. У другой, плошчай 1,5 соткі, цягнуцца да сонца маладыя кусты памідор, якія пасаджаны з пасынкаў.
У трэцяй на 5,5 сотках ужо спее цудоўны шчодры ўра-джай таматаў. Толькі глядзець на такую прыгажосць – адно задавальненне! Але ж перавагі такой прадукцыі, вядома, у іншым. Галоўнае – гэта прадукцыя экалагічна чыстая! У продаж яна паступае свежая, толькі-толькі сабраная з куста. Вырошчваецца з прымяненнем інавацыйных тэхналогій: на біягумусе (вермікультура чырвоных каліфарнійскіх чарвякоў), без прымянення іншых арганічных і мінеральных угнаенняў, з выкарыстаннем кропельнага паліву. Барацьба са шкоднікамі і хваробамі раслін – толькі біяпрэпаратамі Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі, згодна з атрыманымі рэкамендацыямі яе навукоўцаў. Як вы- нік – выдатная якасць прадукцыі, цудоўныя яе смакавыя якасці.
Важны для кожнага з нас, пакупнікоў, факт. Згодна з даведкай раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, цяплічныя памідоры з “Канстанта арт” утрымліваюць 29 мг/кг ПДК нітратаў пры дзейнічаючых санітарных нормах у Беларусі на гэты від прадукцыі – 300 мг/кг.
Віктар Пятровіч расказвае:
– Штодня ў сярэднім у продаж праз гандлёвую сетку райста пастаўляецца да 100 кілаграмаў памідораў. Выконваем і індывідуальныя заяўкі клічаўлян, калектываў арганізацый. Памідоры, пачынаючы з невялікага опту, дастаўляем пакупнікам на дом. Стараемся задаволіць заяўкі ў аптымальны тэрмін, але невялічкая чарга ўсё ж ёсць.
У гэтыя дні ў “Канстанта арт” рыхтуюцца да самага складанага перыяду дзейнасці – асенне-зімовага. Надзённая і важная задача – стварэнне ацяпляльнай гаспадаркі неабходнай магутнасці. Да справы – толькі з навуковым падыходам, зноў жа з прымяненнем інавацыйных тэхналогій. Распрацоўкі – уласныя, Віктара Пятровіча Арцем’ева. Ён жа мае 4 патэнты, больш за 30 укараненняў і 15-гадовы навуковы і практычны вопыт выкарыстання мясцовых відаў нізкасортнага паліва, бытавых адходаў для вытворчасці цеплавой энергіі ў газагенератарнай ацяпляльнай устаноўцы. Усё гэта гарантуе поспех тэхнічнага рашэння, прапануемага для рэалізыцыі ініцыятывы. Зараз вырабляецца ацяпляльны апарат, які працуе на нізкасортным цвёрдым паліве, адходах дрэваапрацоўкі, торфакрошцы. Пры неабходнасці ў ім экалагічна чыстым шляхам можна ўтылізаваць нават адходы з пласмасы, гумы.
Залог поспеху – і зладжаная каманда калектыву “Канстанта арт”, у якім касцяк – адукаваная, прадпрымальная моладзь. Усе працуюць на сумленне, на прыбытак, бо тут “маё”, бізнес уласны, што зара-біў – тое і маеш. У адрозненні ад “чужое”, ад распаўсю-джанай філасофіі “Усё наўкол калгаснае…”.
Дарэчы, у фермер-скай гаспадарцы, як і патрабуюць умовы праекта, сёлета адкрыты чатыры новыя рабочыя месцы. Напрыклад, інжынерам тут цяпер працуе пляменнік В. П. Арцем’ева, 28-гадовы Аляксандр Сазанавец, які ўсе свае сродкі з прыбытку ранейшага бізнесу ўклаў у фермерскую справу. За Аляксандрам усе работы, звязаныя з энергетыкай, механікай, біятэхналогіямі і г.д, а працавітасці, дзелавых якасцей яму не займаць.
У гаспадароў “Канстанта арт” безліч ідэй, планаў. Адна з мэт – атрыманне на прадукцыю міжнароднага экалагічнага сертыфіката. Мяркуючы па іх стаўленні да развіцця свайго бізнесу – запланаванае збудзецца.

Ніна ІЗОХ.
Фота аўтара.