У дзіцячай кансультацыі Клічаўскай раённай паліклінікі вядзе прыём малады спецыяліст

размещено в: Наши новости | 0

У  дзіцячай  кансультацыі  раённай  паліклінікі  заўсёды  ёсць  наведвальнікі.  Хворыя маленькія  пацыенты  і  тыя,  хто  ідзе  на  папраўку,  цярпліва  чакаюць  сваёй  чаргі  і  з  задавальненнем  ідуць  у  рукі,  а  часам  і  на  рукі,  да  ўрача  Віктара  Уладзіміравіча  Крука.
Спакойны,  прыемнага  тэмбру  голас,  дотык  цёплых  гаючых  рук  супакойваюць  маленькага  пацыента,  і  дзіцятка  ахвотна  падстаўляе  спінку  пад  фанендаскоп, дазваляе  дакранацца  да  сябе  і  выконваць  неабходныя  маніпуляцыі.
Другі  год  працуе  ён  у  нашым  раёне,  і  маленькія  пацыенты,  іх  матулі  і  таты  палюбілі  ўрача.   Давяраюць  яму  і  лічацца  з  яго  прафесійнай  думкай  адносна  лячэння  і  прафілактыкі  хвароб,  прыслухоўваюцца  да  парад,  а  ўсе  назначэнні  стараюцца  выконваць  у  абавязковым  парадку.
–  Пасля  9  класаў  паступаў  у  медвучылішча,  але  спроба  была  няўдалай.  Таму  ў  выпускных  класах  стараўся  навярстаць упушчанае,  вучыў  профільныя  дысцыпліны  і  ўпарта  рыхтаваўся  да  паступлення  ў  Мінскі  медыцынскі  ўніверсітэт,  – расказвае  Віктар  Уладзіміравіч.  – Выбіраў  паміж  гінекалогіяй  і  педыятрыяй. Дзеці  з  іх  непасрэднасцю,  ад-крытасцю  і  даверлівасцю  сталі  вызначальным  аргументам  пры  выбары  спецыялізацыі.  Цяпер  ніколькі  не  шкадую,  што  зрабіў такі  выбар.   Спраў  і  клопату  хапае.  У  дзіцячай  кансультацыі  на  ўліку  2 943  дзіцяці,  з  іх   у  райцэнтры  пражывае  1683,  у  сельскай  мясцовасці – 1260.  Асаблівыя  ўвага  і  клопат –  немаўляткам,  якіх  у  раёне  146.  75  з  іх  гадуюцца  ў  сем’ях  клічаўлян,  71 – вяскоўцаў.

Аліна  Суднік.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)