УКП “Жылкамгас”: “Жыві як гаспадар…”

размещено в: Наши новости | 0

Лета  ўвабралася  ў  другую  палову,  на  двары  ліпеньская  спякота.  А  ва  УКП  “Жылкамгас” – разгар  работ  па  падрыхтоўцы  да  будучага  ацяпляльнага  сезона.  Па  словах   галоўнага  інжынера Анатоля  Віктаравіча  Грынько,  прымаюцца  неабходныя  захады,  каб стварыць   патрэбны  запас  паліва  для  кацельнай  гаспадаркі  прадпрыемства, бо 94%  яе  кацельных  пераведзены  на  мясцовыя віды  паліва.  Ужо  зараз  прадпрыемства  нарыхтавала  8711  шчыльных  метраў  кубічных  дроў (101%)  і  6225  шчыльных  метраў  кубічных  шчапы,  або  48%  да  неабходнага.  Завершаны і  прафілактычны  рамонт  усяго  кацельнага  абсталявання.
Вялікі  фронт  работ  на  капрамонце  жылога  фонду, мадэрнізацыі цеплавых  сетак,  рамонце  водаправодных  сетак  і  г.д.  Напрыклад,  увесь  чэрвень,  ды  і  зараз,

На рамонце даха дома № 125 па вуліцы Ленінскай зараз заняты работнікі падсобнага цэха, які ўзначальвае Аляксандр Уладзіміравіч Паркалаў. Злева направа: Алег Кустаў, Васіль Пірожнік, Мікалай Маскаленка, Яўген Драко, машыніст пагрузчыка, трактарыст Леанід Лапікаў.

добрая  частка  гарадской  вуліцы    Савецкай  нагадвае  будаўнічую  пляцоўку.  Работнікі  ўчастка  цеплатэхнікі  пад  кіраўніцтвам  майстра Сяргея  Іванавіча  Мацюшонка  праводзілі  мадэр-нізацыю  цепласетак,  якія сваё  ўжо  адслужылі.  Пракладзеныя  сучасныя  ПІ-трубы  ад  дамоў  №№  9 –19 – агульнай  працягласцю  528  метраў  у  аднатрубным  выкананнні.  Падведзены  яны  да  жылых  дамоў  №№  9,  17, 19,  6 “А” па  гэтай    вуліцы, што  дазволіць  звесці  да  мінімуму  страты  цяпла  ад  гарадской  кацельнай  да  яго  спажыўцоў.  А  значыць,  у  кватэрах  павінна  дабавіцца  камфорту  і  ўтульнасці.   Пакуль  жа   двухпавярховыя  дамы  №11 (тут УКП  “Жылкамгас” – заказчык  і  генеральны  падрадчык)  і  №19 – будаўнічыя аб’екты,  на  іх  вядуцца  капрамонты  з    заменай  шатровых  дахаў.
Днямі  пачата  мадэрнізацыя  цеплавой  сеткі  ад  завулка  Пугачова  да  цеплавой камеры  №17  па вуліцы  Крываноса  ў  Клічаве.  Гэта  даволі  праблемны  ўчастак,  з  вялікім  тэрмінам  эксплуатацыі,  неаднаразовымі  парывамі,  таму   тут  будзе  пракладзена  новая  ПІ-труба  агульнай  працягласцю  910  метраў  у  аднатрубным  выкананні,  што  значна  палепшыць  сітуацыю.
Даволі  значны  аб’ём  работ  выкананы  па  бягучым  рамонце  жылога  фонду.  Так,  за  цёплы  перыяд  выкананы  касметычныя  рамонты  фасадаў  дамоў  па  вуліцы  Ленінскай  №№  77,  79,  79 “а”,  Савецкай,  №№ 3,  5,  5”а”,  Крываноса № 11.  У  доме  № 23  па вуліцы  Крываноса  зроблены  бягучы  рамонт  даха  (600  квадратных  метраў).
УКП  “Жылкамгас”  з’яўляецца заказчыкам  і  генеральным  падрадчыкам    на  буйных будаўнічых  аб’ектах –  капрамонце       двух  18-кватэрных  жылых  дамоў  (№№123  і  125  па  вуліцы  Ленінскай)  з  газіфікацыяй.  Зараз  яго  работнікі  заняты   тут на   капрамонце  дахаў. Сіламі  прадпрыемства  будуць  таксама ўстаноўлены  ў  кватэрах  індывідуальныя двухконтурныя  катлы (для  гарачага  водазабеспячэння  і  ацяплення),  заменены  ўнутраныя  інжынерныя  сеткі.
Субпадрадчыкі – прадпрыемствы  з Гомеля  і  Магілёва – выконваюць адпаведна наружныя  і  вонкавыя  сеткі  газазабеспячэння  і  электразабеспячэння  дамоў.  Пройдзе  час,  і  адны  з  самых  старых  шматпавярховак  горада  пачнуць  новае  жыццё.
У  хуткім  часе  прадпрыемства  плануе  істотна  палепшыць  якасць  забеспячэння  пітной  вадой  жыхароў  вуліцы  імя  Кучынскага  аграгарадка  Стары  Востраў.   Водаправодную  старую  сетку    тут  часткова  заменяць  на  новую  на  250-метровым  участку.
У  планах  прадпрыемства –  правядзенне  рэканструкцыі  газавай  кацельнай  у  аграгарадку  Доўгае,  дзе  будуць  устаноўлены  2  катлы  на  мясцовых  відах  паліва.
Кожны  новы  дзень  прыносіць  работнікам  жыллёва-камунальнай  службы  новыя  клопаты.  Іх  безліч,  бо  яны  ў  адказе  за  цяпло  і  камфорт  у  нашым  жыллі,  за якасць  пітной  вады, надзейнае  функцыянаванне каналізацыйнай  гаспадаркі,  добраўпарадкаванне,  асвятленне  вуліц  горада,  двароў,  пад’ездаў,   нарыхтоўку  другаснай  сыравіны  і   многае  іншае.  Плён  іх  працы  быў  бы  больш  істотны  і  заўважаны,  калі  б  кожны  гараджанін  і  вясковец  узяў  за  правіла   прынцып  камунальнай  службы:  “Жыві  як  гаспадар”.

 

Хоць  кажуць,  што  незаменных  людзей  няма,  але  часам  без  некаторых  прафесіяналаў  сваёй  справы  цяжка  абысціся.  Машыніст  экскаватара  УКП  ”Жылкамгас”  Аляксандр  Аляксандравіч  Толсцік  як  раз  з  кагорты    запатрабаваных  і  паважаных  людзей  прадпрыемства. Працаўладкаваўся   сюды   сем  гадоў  таму,  трактарыст  1  класу.  Па  характары  ён  чалавек  ураўнаважаны,  безадмоўны,  не  любіць  быць  на  віду,  затое  любую  работу  робіць  грунтоўна,   заўсёды  якасна,  з  вялікай  адказнасцю  і  добрасумленнасцю.    Таму неаднаразова  маральна  і  матэрыяльна  заахвочваўся кіраўніцтвам  прадпрыемства  і  абласнога  ўпраўлення.   Працоўныя  будні  Аляксандра  Толсціка  насычаныя: то  працуе  на  замене  цеплавых  сетак,  сетак  каналізацыі,  на  ўхіленні  парываў  водаправоду,  то  падвозіць  грунт  на  аб’ектах  добраўпарадкавання,  то  задзейнічаны  на  будоўлі  і г.д.  І  што  немалаважна –  сваёй  працай задаволены, тэхніку  любіць  і  беражэ.   А  пазітыўны  настрой – у  надзейных спадарожніках.  Ёсць  для  каго  яму  жыць,  працаваць,  рабіць  наш  горад  больш  прывабным.  А  дома  мужа  і  бацьку  заўсёды  чакаюць,  спадзяюцца  на  яго  надзейнае   плячо.  Дачка ўжо  студэнтка  мясцовага  каледжа,  сынок   яшчэ  маленькі,  ходзіць  у  дзіцячы  садок,  жонка  працуе   швачкай  у  “Бытпаслугах”.  Вольнага  часу  ў  Аляксандра  Аляксандравіча  не  так  і  шмат.  А  хобі,  як  прызнаецца, – радыётэхніка,  рамонт  аўтамагнітол.

Сяргей  Анатольевіч Юхнавец  у  вялікі  калектыў  прадпрыемства  УКП  “Жылкамгас”  прыйшоў  два  гады  таму  і  стаў  яго  неад’емнай  часткай.  Бо  спецыяліст   вопытны, мае  6  разрад  машыніста  аўтакрана.  У  свой  час  скончыў  Магілёўскі  саўгас-тэхнікум,  а  значыць,  практыка  замацавана  і  тэарэтычна.  Тэхніку  ведае  дасканала,  упраўляе магутнай   машынай   віртуозна.  Яго  штодзённая  дзейнасць  звязана  з  небяспекай,  бо  ўсе  работы  праводзіць  на  вышыні,  таму  так  важна   няўхільна  выконваць  тэх-ніку  бяспекі  працы.  Ад  гэтага  ў  немалой  ступені  залежыць  бяспека  тых,  хто  працуе  побач.  Таму  веды,  прафесіяналізм,   самадысцыпліна   павінны  быць  на   належным                   узроўні.  Сяргей  Анатольевіч  ім   адпавядае.

 

Ніна  ІЗОХ.  Фота аўтара.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)