Удзельнікі гуртка «Мастацкае слова» Нясяцкай СШ здзейснілі падарожжа ў сталіцу нашай краіны

размещено в: Наши новости | 0

Днямі ўдзельнікі гуртка «Мастацкае слова» Нясяцкай СШ здзейснілі падарожжа ў сталіцу нашай краіны – горад-герой Мінск. Тут упершыню ў жыцці яны наведалі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, акунуліся ў яго ўзвышаную непаўторную атмасферу. У гэты дзень яны паглядзелі спектакль «Ноч на Каляды».
У знакамітай Дзіканьцы М. Гогаля перадкалядныя ночы багатыя на прыгоды, жарты і цуды! А ў Дзіканьцы сцэнічнай яны яшчэ і ўражваюць сваёй тэатральнай фантастычнасцю: Вакула лётае ў “Пяцямбург” на ракеце, казакі сядзяць папросту на даху палаца Кацярыны II, а Чорт чытае самога Гогаля. Усё гэта стварала святочна-прыгодніцкую атмасферу, якую можна адчуць не толькі перад Калядамі.  І як захапілі вучняў сваёй дзіўнай незабывальнай ігрой акцёры Вольга Няфёдава, Андрэй Дробыш, Дзмітрый Тумас, Ганна Хітрык і іншыя.
Пасля спектакля гурткоўцы наведалі Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі, дзе пабывалі на выставе снежна-лядовых скульптур, зробленых падчас правядзення 3-га фестывалю-конкурсу лядовых і снежных скульптур «Свет крышталяў у батанічным садзе». Правядзенне гэтага мерапрыемства мае прыродаахоўную скіраванасць і з’яўляецца адным з шэрагу прымеркаваных да сёлетняга 85-гадовага юбілею Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі. Ён з’яўляецца дзяржаўнай навуковай установай, мае статус культурна-асветніцкага цэнтра і званне Рэспубліканскага Цэнтра па дэкаратыўным садоўніцтве. Таксама Цэнтральны батанічны сад з’яўляецца вядучай установай у галіне захавання і папаўнення генафонду раслін сусветнай флоры і флоры Беларусі і проста адным з любімых месцаў адпачынку для мінчан і гасцей сталіцы. На гэтай выставе дзеці атрымалі незвычайны зарад бадзёрасці, шмат эмоцый, эстэтычную асалоду і выдатны настрой.
А ўнікальная экспазіцыйная аранжарэя трапічных і субтрапічных раслін дазволіла вучням здзейсніць цудоўнае падарожжа ў свет прыгажосці і вытанчанасці, пагрузіцца сярод зімы ў летнюю трапічную атмасферу, убачыць архідэі, стрэліцыю, азалію, каралеўскія бягоніі, якія цвітуць, і неверагоднае буянне зеляніны. Дзеці ўбачылі цудоўных матылькоў з усіх куткоў планеты – ад джунгляў Амазонкі да архіпелагаў Акіяніі. Кветка і матылёк, які сядзіць на ёй, заўсёды ў вачах чалавека з’яўляліся сімвалам жыцця і ўвасабленнем самай дасканалай прыгажосці. Бо кветкі – самае дзівоснае ўпрыгожванне Зямлі, а матылёк сярод насякомых такая ж жамчужына, як архідэя сярод кветак. Акрамя таго, вучні мелі магчымасць убачыць не толькі матылькоў, але і іх кукалкі.
Дзень атрымаўся вельмі насычаным і запамінальным. Словы падзякі хачу выказаць сваёй былой вучаніцы, а цяпер калегу і сяброўцы Наталлі Аляксандраўне Лапацінай, а таксама бацькам, якія спансіравалі гэта незабыўнае падарожжа.

Святлана ДУБІНІНА, кіраўнік гуртка “Мастацкае слова”.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)