Уборка кукурузы на сілас і зялёны корм завершана ва ўсіх гаспадарках

размещено в: Наши новости | 0

Аб завяршэнні комплексу асенніх палявых работ, пераводзе жывёлы на зімова-стойлавае ўтрыманне і іншых пытаннях, якія датычацца работы сельгасарганізацый,  на чарговай  планёрцы   інфармаваў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання В. М. Рэбкавец. У прыватнасці, ён адзначыў, што ўборка кукурузы на сілас і зялёны корм завершана ва ўсіх гаспадарках.
Уборку кукурузы на зерне працягваюць КСВК «Калгас «Савецкая Беларусія», КСВК «Калгас «Радзіма», СВУ «Зарэчны» ДЛГУ «Клічаўскі лясгас, ААТ «Клічаўрайаграпрамтэхзабеспячэнне».
Па стане на 22 кастрычніка ў раёне планавае заданне па ўздыме зябліва выканана на 93%. Належнымі тэмпамі вядуцца гэтыя работы ў КСВК «Калгас імя Леніна», СВУ «Зарэчны», КСВК «Калгас імя Тэльмана», КСВК «Калгас «Радзіма», УКСП «Саўгас «Дабраволец». Больш актыўна неабходна працаваць такім гаспадаркам, як УКСП «Саўгас «Доўгаўскі», ААТ «КлічаўРАПТЗ».
Што датычыцца зімоўкі жывёлы, то, як канстатаваў Віктар Мікалаевіч, ва ўсіх гаспадарках, за выключэннем СВУ «Зарэчны», УКСП «Саўгас «Доўгаўскі», КСВК «Калгас імя Тэльмана», жывёла пераведзена на стойлавае ўтрыманне.Старшыня райвыканкама патрабаваў ад кіраўнікоў адзначаных гаспадарак прыняць захады, каб да канца тыдня ўхіліць усе недахопы ў арганізацыі зімоўкі жывёлы.

Акрамя гэтага старшыня раённага выканаўчага камітэта Ф. В. Вашчыла запатрабаваў ад аграрыяў актывізаваць работы па хімпраполцы азімых культур, падрыхтоўцы насення пад будучы ўраджай.

Намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтве і жыллёва-камунальнай гаспадарцы А. А. Савін інфармаваў аб ходзе будаўніцтва ў раёне малочнатаварных фермаў і жылля. А таксама далажыў аб выніках работы рэйдавай санітарнай камісіі. Як адзначыў выступоўца, на мінулым тыдні былі камісійна абследаваны ўсе прадпрыемствы, арганізацыі, установы раёна на прадмет належнага добраўпарадкавання тэрыторый. Выдадзена 9 прадпісанняў, складзены 3 адміністрацыйныя пратаколы. У бліжэйшую санітарную пятніцу запланавана праверыць тэрыторыі сельскіх населеных пунктаў. Кіраўнік раённай вертыкалі патрабаваў больш жорстка ставіцца да тых, хто не жадае падтрымліваць чысціню і парадак, як да гаспадароў прыватных жылых дамоў, так і да кіраўнікоў арганізацый.

Людміла ПРАКАПОВІЧ.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)