Тытул «Настаўнік года» атрымала настаўніца англійскай мовы

размещено в: Наши новости | 0

У пачатку новага навучальнага года адбудзецца чарговы рэспубліканскі конкурс прафесійнага майстэрства педагогаў «Настаўнік года». Днямі адбыўся раённы этап конкурсу. Удзел у ім прынялі Алена Пятроўна Калейчык, настаўніца пачатковых класаў СШ № 1; Ганна Мікалаеўна Клімянкова, настаўніца пачатковых класаў Запольскай СШ; Тамара Анатольеўна Мандароўская, настаўніца англійскай мовы СШ № 2; Дзмітрый Фёдаравіч Шкрадзюк, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства УА «Дзмітраўскі комплекс дзіцячы сад – школа».

У педагагічнай скарбонцы кожнага канкурсанта шмат цікавых напрацовак і знаходак, навуковых даследаванняў і распрацовак. Усе настаўнікі пераканаўча даказалі, што вучань як асоба можа фарміравацца толькі асобайсамога настаўніка.
У складанай і напружанай барацьбе ў намінацыі «Маладосць і талент» перамогу атрымала Г. М. Клімянкова, яна ж атрымала спецыяльны прыз аддзела па справах моладзі райвыканкама. У намінацыі «Майстар сваёй справы» не было роўных А. П. Калейчык. Намінацыю «Архітэктар дзіцячых душ» пакарыў Д. Ф. Шкрадзюк, ён жа стаў уладальнікам спецыяльных прызоў райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі і аддзела па справах моладзі.
Тытул «Настаўнік года» атрымала Т. А. Мандароўская, настаўніца англійскай мовы, яна ж прадставіць раён на абласным этапе конкурсу. Віншуем Вас, Тамара Анатольеўна, з перамогай. Жадаем плёну ў працы, творчага натхнення і новых перамог!

Аліна СУДНІК.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)