ТУРНІРЫ “МАЛОЙ РАКЕТКІ”

размещено в: Наши новости | 0

Напрыканцы  лютага  ў  Магілёве  адбылося  першынство  вобласці  па  настольным  тэнісе  сярод  юнакоў  і  дзяўчат 2001 – 2003 гадоў  нара-джэння,  2004  г.н.  і  маладзей.  Спаборніцтвы  былі  даволі  шматлікімі,  у  іх  прымала  ўдзел  каля  70  спартсменаў  гэтага  ўзросту.
Удалымі  выдаліся старты    для  юных  клічаўлян. Так,  Дзіяна  Каралёк (2007  г.н.) – чэмпіёнка  вобласці  2015 года,  усе   сустрэчы (яны праходзілі  па  алімпійскай  сістэме –  на  выбыццё,  з  розыгрышам   усіх  месцаў) правяла  з  пераможным  аднолькавым  лікам  3:0.    У  фінале  ж  саступіла галоўнай  саперніцы – магіляўчанцы  Марыі  Старычонак (2004 г.н.).  У  вы-ніку заваявала  “серабро”  першынства.
Добрую  гульню  прадэманстравала  і    Вікторыя  Праглядава  (2005г.н.).  Па  выніках   усіх  гульняў  яна  заняла  6-е  месца  сярод  20-ці  ўдзельніц.
Фартуна  зноў была  на  баку  Канстанціна  Чыжонка (2004  г.н.).  У  яго  групе   ўдзельнікаў  выступалі  24  спартсмены.  Гульні  праходзілі  па   алімпійскай  сістэме.  Усе  партыі  гэтага  першынства  Канстанцін  правёў  з  пераможным  лікам.   У выніку  зноў  стаў  чэмпіёнам  вобласці,  ужо  7-кратным!
У  кроку  ад  перамогі  спыніўся  Максім  Петрушкевіч (2001г.н.).  У сваёй  падгрупе  ён  заняў 2-е  месца,  выйшаў у  фінал.   Яго  вынік –  4-е  месца  з  12-ці  ўдзельнікаў.
У  Мікіты  Лапы – выніковае  7-е  месца  з  12-ці  ўдзельнікаў.

* * *

26-28  лютага  ў  Мінску  адбыўся  трэці  заключны  тур  каманднага першынства  Рэспублікі  Беларусь  па  настольным тэнісе.  У  складзе  зборнай  каманды  Магілёўскай  вобласці  ў ім выступалі  і  клічаўляне  Дзіяна  Каралёк  і  Канстанцін  Чыжонак.
У  гэтых  спаборніцтвах  Дзіяна  выканала  ІІ  дарослы  спартыўны  разрад  па  настольным  тэнісе,  і  гэта  ў  9  гадоў!   Спаборнічае  ж  дзяўчынка  ў  групе  ўдзельнікаў  2005  года  нара-джэння,   старэйшымі  за  яе  на  два  гады.  У  гэтым  першынстве  гульні  ішлі  па  кругавой  сістэме.  У  Дзіяны  было  19  саперніц,  а  выйграла  яна  8  сустрэч.
Зараз  Дзіяна  Каралёк  з’яўляецца  кандыдатам да ўдзелу ў асабістым  чэмпіянаце  Беларусі  па  настольным  тэнісе,  які  адбудзецца  ў  красавіку.
Канстанцін Чыжонак  пад  час  каманднага  першынства  Беларусі  выступіў  нядрэнна,  але  ніжэй  сваіх  здольнасцей.

Ніна Ізох.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)