Транспартныя і турыстычныя паслугі

размещено в: Наши новости | 0

Задаволіць у поўным аб’ёме патрэбы насельніцтва і гаспадарчага комплексу ў перавозках пасажыраў і грузаў – задача, якая стаіць перад транспартнай галіной раёна. Ажыццяўляе іх філіял Аўтапарк № 16 ААТ «Магілёўаблаўтатранс» у Клічаве, які ўзначальвае Міхаіл Мікалаевіч Талпыга, вопытны і граматны спецыяліст, сучасны і перспектыўны кіраўнік, здольны вырашаць увесь комплекс ускладзеных на яго абавязкаў.
У калектыве – 48 чалавек. Тут створаны ўсе ўмовы для працы і адпачынку. Добраўпарадкаваная тэрыторыя абнесена трывалай агароджай. Маецца мыечны апарат нямецкай вытворчасці, што дазваляе падтрымліваць чысціню аўтобусаў і грузавога транспарту.
Гонар і слава калектыва — людзі, шчырыя, працавітыя, сумленныя. Сярод такіх працоўная дынастыя Заблоцкіх, браты С. Р. і У. Р. Філончыкі, П. П. Васілеўскі, А. М. і А. А. Скрыпкі і іншыя.
На 12 прыгарадных, адным гарадскім і 3 міжгародніх маршрутах эксплуатуецца 14 аўтобусаў. З пачатку года паслугамі аўтобусных маршрутаў скарысталіся звыш 199 тысяч пасажыраў. Сёлета прадпрыемства атрымала сертыфікат на правядзенне перадрэйсавага тэхнічнага агляду аўтатранспарту. Міжнародныя перавозкі – новы від дзейнасці, які прапануе спажыўцам аўтапарк № 16. Для гэтай мэты набыты спецыяльныя аўтацягнікі.
10 шматтонных МАЗаў працуюць зараз на будаўніцтве аўтадарог, чатыры з іх задзейнічаны на будоўлі Бярозаўскай ГЭС.
У перспектыве – устаноўка на аўтастанцыі камп’ютарнай праграмы, якая дазволіць купіць або заказаць білет на любы маршрут, даведацца аб раскладзе руху аўтобусаў у любой кропцы Беларусі.

Працаўнікі аўтапарка ахвотна падарожнічаюць па Беларусі. Вось і днямі наведалі мемарыял «Лінія Сталіна».Адным з першых па міжнародных маршрутах аўтацягнік павядзе Сяргей Рыгоравіч ФІЛОНЧЫК. Разам з таварышамі ён павысіў сваю кваліфікацыю і прайшоў спецыяльную курсавую перападрыхтоўку. У руках новая, толькі што з заводскага канвеера, тэхніка, якая дазволіць ажыццяўляць перавозкі не толькі ў краіны
бліжняга замежжа, а і па ўсёй Еўропе.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)