ТРАГЕДЫЯ СТАРАСЦІ НЕ Ў ТЫМ, ШТО ТЫ СТАРЫ, А Ў ТЫМ, ШТО НЯМОГЛЫ І АДЗІНОКІ

размещено в: Наши новости | 0

Аказанне  рознабаковай  і  якаснай  дапамогі  людзям,  якія  па  розных  прычынах  апынуліся  ў  цяжкіх  жыццёвых  умовах, – адна  з  галоўных  задач,  якую  выконвае  «Клічаўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».
У цэнтры  дзейнічаюць  6 аддзяленняў.  Аказваецца  больш за 100 сацыяльных паслуг. А  пра  тое,  наколькі  запатрабаваныя  паслугі,  сведчыць  той  факт,  што  ў  2015 годзе паслугамі  цэнтра скарысталася   амаль  46  працэнтаў  насельніцтва.  Найбольш  запатрабаванай  формай  работы  з  насельніцтвам  з’яўляецца  надомнае  абслугоўванне.  Цяпер  на надомным  абслугоўванні   знаходзяцца  443  чалавекі,  12  з  іх – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.
Ганна  ПАЎЛОЎСКАЯ,  загадчык  аддзялення  пярвічнага  прыёму,  інфармацыі,  аналізу  і  прагнозу,  расказвае:
– Канешне,  усе  людзі    ў  любым  узросце  любяць  родную  хату.  Таму  дзейнасць аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму  накіравана  на   тое,  каб  нямоглыя  і  састарэлыя  людзі  як  мага даўжэй  жылі  ў  звыклых  умовах  у  родных  сценах.  Сацыяльнае  абслугоўванне  грамадзян  ажыццяўляецца  як  на  бясплатнай,  так  і  на  платнай  аснове.   Бясплатна  абслугоўваюцца  малазабяспечаныя    адзінокія  непрацаздольныя  грамадзяне.  На  ўмовах  частковай  аплаты  паслугі  прадастаўляюцца                   адзінокім  непрацаздольным  грамадзянам,  сярэднедушавы  даход  якіх  не  перавышае  200  працэнтаў  зацверджанага  ва  ўстаноўленым  парадку  бюджэту  пражытачнага  мінімуму  ў  сярэднім  на  душу  насельніцтва.  На  ўмовах  поўнай  аплаты  сацыяльныя  паслугі  аказваюцца  іншым  непрацаздольным  грамадзянам.
– Напэўна,  ад  аплаты  залежыць  і  перыядычнасць  наведвання  грамадзян,  якіх  абслугоў-ваюць  сацыяльныя работнікі?
– Абсалютна  верна.  Сёння  фіксаваны  тарыф  на  бясплатныя  агульнадаступныя сацыяльныя  паслугі  складае  13 400  рублёў  за  адно  наведванне.
– Як  вырашаюцца  праблемы  тых  людзей,  каму  патрэбен  штодзённы  догляд?
– Грамадзянам,  якія  маюць  патрэбу  ў  пастаянным  староннім  доглядзе,  мы  рэкамендуем  пася-ліцца  ў  аддзяленні  кругласутачнага  знаходжання  для  грамадзян  пажылога  ўзросту  і  інвалідаў.  Наш  Дом  ветэранаў  размешчаны  ў  аграгарадку  Дзмітраўка.  Парадак   знаходжання  ў  Доме  ветэранаў  вызначаецца  інструкцыяй  «Аб  парадку  і  ўмовах  аказання  сацыяльных  паслуг  дзяржаўнымі  ўстановамі  сацыяльнага  абслугоўвання»,  афармленне  ў  аддзяленне  ажыццяўляецца  на  ўмовах  частковай  і  поўнай  аплаты.  Заўважу,  што   на  ўмовах  частковай  аплаты  сацыяльныя  паслугі  аказваюцца  адзінокім  непрацаздольным  грамадзянам.  Частковая аплата ўстаноўлена   ў  памеры  85  працэнтаў  ад  сумы  сярэднедушавога  даходу  грамадзяніна,  але  не  больш  за  80  працэнтаў  ад  поўнага  кошту  аказання  сацыяльных  паслуг  у  форме  стацыянарнага  сацыяльнага  абслугоў-вання.   На  ўмовах  поўнай  аплаты  сацыяльныя  паслугі  аказваюцца  іншым   непрацаздольным  грама-дзянам.
– Як  доўга  вашы  падапечныя  могуць  пражываць  у  сацыяльнай  установе?
– Аддзяленне  прызначана  для  часовага  (да  6  месяцаў)  і  пастаяннага  пражывання  пажылых  грамадзян  і  інвалідаў.  Маецца  паслуга  на  кароткатэрміновае  пражыванне.  Напрыклад,  вы  пражываеце  разам  з  нямоглым  чалавекам  і  пачалі  рамонт  у  кватэры.  На  тэрмін  да  аднаго  месяца  можна  размясціць  пажылога  чалавека  ў  Дом  ветэранаў  і  вырашыць  свае  бытавыя  праблемы  ці   з’ездзіць  у  адпачынак.
– Як  працуе  і  чым  жыве  Дом  ветэранаў?
– У  Доме  ветэранаў  арганізаваны  якасны  догляд  і  абслугоўванне  пенсіянераў.  Штогод  праводзіцца  паглыблены  медыцынскі  агляд  пражываючых.  Да  таго ж,   аддзяленне  забяспечана  неабходнымі  сродкамі  малой  механізацыі  і  сацыяльнай  рэабілітацыі,  мяккім  інвентаром  і  медыкаментамі.  Арганізавана  5-ці  разовае  збалансаванае  харчаванне,  маецца  дыетычны  стол.  Меню  распрацавана  не  толькі  з  улікам  устаноўленых  нормаў,  а  і  прымаюцца  да  ўвагі  пажаданні  жыльцоў.
Для  нашых  дзядуляў  і  бабуль  праводзяцца  разнастайныя  культурна-масавыя  мерапрыемствы.   А  ў  такія  дні,  як  Дзень  інваліда,  Дзень  пажылых  людзей,  навагоднія  і  калядныя  святы,  Вялікдзень,  8  сакавіка  і  іншыя  святочныя  дні  іх  наведваюць    прадстаўнікі  ўлады,  мала-дзёжных  і  грамадскіх  арганізацый,  настаяцель  Свята-Дабравешчанскай  царквы,  дэпутат  Палаты  прадстаўнікоў  Нацыянальнага  сходу  Рэспублікі  Беларусь,  валанцёры  і  самадзейныя  артысты,  выхаванцы  дзіцячых  садкоў  і  школьнікі.  Работнікамі  культуры  наладжаны  прагляд  кінафільмаў  і  канцэрты,  для  аматараў  чытання  ёсць  бібліятэка,  кніжны  фонд  якой  налічвае  больш  за  сотні  кніг.  У  пакоі  адпачынку  і  ў  некаторых  пакоях  жыльцоў  устаноўлены  тэлевізары.
Арганізавана  работа  гурткоў   па  інтарэсах.
– Ганна  Георгіеўна,  а  якім  чынам  вы  вызначаеце  тых  людзей,  каму  неабходна  сацыяльная  дапамога?
– Мы  цесна  супрацоўнічаем  з  сельвыканкамамі,  праводзім  надомнае  абследаванне  адзінокіх  і  адзінокапражываючых  грамадзян,  высвятляем  умовы  іх  жыцця,  разам  з  іншымі  службамі  сочым  за  спраўнасцю  электраправодкі  і  печаў.  З  1  сакавіка  гэтага  года  ў  нас  працуе  тэлефон  «гарачай  лініі»  70-542,  па  якім  мы  збіраем  інфармацыю  пра  адзінокіх  і  адзінока  пражываючых  людзей  і  інвалідаў,  пра  ўсіх,  хто  мае  патрэбу  ў  дапамозе. Таму  прызываю  нашых  чытачоў  не  заставацца  раўнадушнымі  да  пажылых  і  нямоглых  людзей,  а  своечасова  паведамляць  нам  аб  іх.
Ад  аўтара
Сапраўды  ў  Доме  ветэранаў  чыста,  цёпла,  утульна.  Там  працуюць  добрыя  і  міласэрныя  людзі,  якія  ствараюць  камфорт,  забяспечваюць  належны  догляд,  смачна  кормяць.  Але,  у  многіх  жыльцоў  ёсць  дзеці  і  ўнукі.  Варта  нагадаць,  што  ў  адпаведнасці  з  артыкулам  100  Кодэкса  Рэспублікі  Блеларусь  аб  шлюбе  і  сям’і, дзеці  абавязаны  клапаціцца  аб  бацьках  і  аказваць  ім  дапамогу.  Утрыманне  непраца-здольных  бацькоў,  якія  маюць  патрэбу  ў  дапамозе,  з’яўляецца  прамым  абавязкам  іх  дзяцей,  а  ўжо  потым  дзяржавы.

Аліна  СУДНІК.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)