ТВАЕ МАЛАДЫЯ ТАЛЕНТЫ, БЕЛАРУСЬ!

размещено в: Наши новости | 0

У  раённым  Доме  рамёстваў,  што  ні  работнік – то  талент,  творца.   У  кожнага  фантан  ідэй  і  палёт  фантазіі,  а   плён  працы – рукатворныя  зямныя  цуды.   Работы   майстроў  разышліся  ўжо  больш  як   па  дзесяці  краінах  далёкага  замежжа,  не  кажучы  аб  Беларусі,  Расіі,  Украіне.
Днямі   ў  калектыва  з’явіліся  новыя  падставы  для  гордасці.    Пасведчанні   аб  узнагароджванні  трэцяй  прэміяй   спецыяльнага  фонду  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь  па  сацыяльнай  падтрымцы  здольных   навучэнцаў  і  студэнтаў  атрымалі  метадысты-майстры  РДР  Таццяна  Жоглік  і  Юлія  Кавальчук  (на  здымку).  Абедзве  – выпускніцы  УА  “Бабруйскі  дзяржаўны  каледж  імя  Ларына”,  вучыліся  там  адначасова,  толькі  на  розных  курсах.  Таццяна  працуе  ў Доме  рамёстваў  з  сёлетняга  жніўня,   яна — мастак  роспісу  па  дрэве,  інкрустатар, Юлія  ж  па  спецыяльнасці – мастак-афарміцель,  вырабляльнік   мастацкіх  вырабаў  з  керамікі,  а  працуе  тут   ужо  другі  год.
Узнагароды  знайшлі  сваіх  герояў,  прызначаліся  ім  як  пераможцам  (3-я  месцы)  Рэспубліканскага  конкурсу  прафесійнага  майстэрства 2014  года. Да  Пасведчання  прыкладваліся  аднаразовыя  стыпендыі  спецыяльнага  фонду  Прэзідэнта,  Дыпломы  ІІІ ступені  па  вы-ніках  удзелу  ў   конкурсе   “І  майстэрства,  і  натхненне…”  заключнага  этапа  VІІІ  Рэспубліканскага  конкурсу  дэкаратыўна-прыкладной  творчасці  навучэнцаў  і  работнікаў  устаноў  прафесійна-тэхнічнай  і  сярэдняй  спецыяльнай адукацыі  “Беларускі  вянок”.
Тэма  конкурснай  работы  была аднолькавая –  “Беларуская  лялька”,  розніца – у  тэхніцы  выканання.   Таццяна  Жоглік  стала  пераможцай  у  накірунку  конкурсу  “Работа  з  саломкай”,  Юлія  Кавальчук – “Работа  з  глінай”.
Пагадзіцеся,   у  19-20-гадовым узросце  такія  ўзнагароды – факт  шматзначны,   выдатны  старт  на  шляху  прафесійнага  майстэрства!

Ніна  ІЗОХ. Фота  аўтара.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)