Удзельнікаў конкурсу падтрымлівалі супрацоўнікі аддзялення, журы

размещено в: Наши новости | 0
На здымку злева направа: У.Дзедушкін, А.Сырамалот, М.Андрыеўскі, М.Матузаў і А.Заблоцкі.

Са жніўня мінулага года ў нашым раёне ў установе «Клічаўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» пачало дзейнічаць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў. Зараз яго наведваюць 15 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі. Задача супрацоўнікаў аддзялення – дапамагчы адаптавацца ім да жыцця, прывіць культурныя, гігіенічныя, працоўныя навыкі і інш.

За гэты час юнакі і дзяўчаты змаглі сябе праявіць. Кожны з іх па-свойму цікавы і непаўторны чалавек, а разам – і супрацоўнікі, і падапечныя – дружны і згуртаваны калектыў, дзе пануе згода, узаемаразуменне, дабрыня і шчырасць. У чарговы раз давялося пераканацца ў гэтым у час конкурсу «Рыцарскі турнір». Для ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве запрасілі супрацоўнікаў цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і вучэбна-курсавога камбіната, якія выступілі ў ролі сапернікаў каманды юнакоў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Удзельнікам абедзвюх каманд было нялёгка. Годна спраўляліся з усімі выпрабаваннямі і адны, і другія: паказвалі свае мастацкія здольнасці, спаборнічалі ў трапнасці, майстэрстве. Удзельнікаў конкурсу падтрымлівалі супрацоўнікі аддзялення, журы, а дзяўчаты падрыхтавалі музычныя нумары. Завяршыўся «Рыцарскі турнір» з лікам 21:21. Яшчэ ўсіх чакала вясёлая віктарына, розыгрыш суперпрыза, уладальнікам якога па рэзультатах віктарыны стаў Міхаіл Іванавіч Матузаў. Астатнія ўдзельнікі конкурсу сталі пераможцамі ў розных намінацыях, а галоўнае – усе атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою.

Алена ГАНЧАРОВА.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)