Старшыня раённага выканаўчага камітэта прыняў удзел у галоўнай педагагічнай нарадзе года

размещено в: Наши новости | 0

РАЗВІЦЦЁ  РЭГІЯНАЛЬНАЙ  СІСТЭМЫ  АДУКАЦЫІ  Ў  СУЧАСНЫХ  УМОВАХ:  ТРАДЫЦЫІ  І  НАВАЦЫІ

Менавіта  так  гучала  тэма  нарады

У  мінулую  пятніцу  аб  пачатку  верасня  і  набліжэнні  новага  навучальнага  года нагадвала   не    толькі  ранішняя  прахалода, а і  з’яўленне  на  вуліцах  райцэнтра  вялікай  колькасці  элегантных, прыгожа  апранутых  людзей,  якія  спяшаліся  ў  накірунку  агульнаадукацыйнай  школы  №1  імя  Героя  Савецкага  Саюза  П. А. Крываноса.
На  галоўны  прафесійны  форум  інтэлігенцыя  заўсёды  збіраецца  з  асаблівым  пачуццём.  На  канферэнцыі  па  добрай  традыцыі  падводзяцца  вынікі  года  мінулага,  намячаюцца  шляхі  далейшага  развіцця  рэгіянальнай  сістэмы  адукацыі,  а  яшчэ  прадастаўляецца   магчымасць  парадавацца  за  сябе  і  за  калег,  атрымаць    непаўторны  глыток  натхнення  і  зарад  на  чарговы  навучальны  год.   Канешне  ж,  усім  прыемна  пачуць  словы  падзякі  за  працу,  за  вучнёўскія  і  асабістыя   дасягненні,  за  старанні.   Тым  больш,  што  падстава  для  падзяк  ёсць.  7  залатых  медалістаў  і  адзін  сярэбраны,  пераможцы  абласных  і рэспубліканскіх  алімпіяд, шматлікіх  конкурсаў  і  спартыўных  спаборніцтваў.   За гэтымі поспехамі  нашых  школьнікаў — карпатлівая  праца  педагогаў.
У  рабоце  жнівеньскай  педагагічнай  нарады  прынялі  ўдел  Ф. В. Вашчыла, старшыня  раённага  выканаўчага  камітэта,    і  яго  намеснік  Г. П. Данілкіна,  С. П. Грашылаў,  старшыня  раённага  аб’яднанага  прафсаюзаў,   старшыні  сельвыканкамаў,  ветэраны  педагагічнай  працы,  госці.

Старшыня   райвыканкама  адзначыў,  што  выканана  велізарная  работа  па  падрыхтоўцы  навучальных  устаноў  да  новага  навучальнага  года.  Наперадзе  ў  нас  важная  палітычная  кампанія – выбары  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь.  Пазіцыя  інтэлігенцыі  раёна  істотна  ўплывае  не  толькі  на  фарміраванне  асобы  кожнага  вучня,  а  і  на  стабільнасць  грамадства.  Зараз  адна з  самых  злабадзённых  праблем – сацыяльнае  сіроцтва.  Дапамагаць  вырашаць  яе   павінны  не  толькі  настаўнікі,  а  і  грамадскія  арганізацыі.  Францішак  Вітольдавіч  падзякаваў  педагогам  за  іх  нялёгкую  працу,  актыўную  жыццёвую  і  грамадзянскую  пазіцыю  і  пажадаў  поспехаў  у  новым  навучальным  годзе.  А  звяртаючыся  да   маладых педагогаў,  пажадаў  ім  стаць  неад’емнай  часткай  вялікай  дружнай  педагагічнай  сям’і  раёна  і  выказаў  надзею,  што  адпрацаваўшы  належны  тэрмін   большасць  з  іх  застанецца  жыць  у  раёне.
Францішак  Вітольдавіч  уручыў  граматы  раённага  выканаўчага  камітэта і  падарункі   А. М. Радзько,  Н. А. Кніга,  Г. П. Краўчанку,  В. В. Сазанаўцу.
З  прывітальным  словам  да  прысутных  звярнулася  Г. С.  Бломнік,  намеснік  начальніка  ўпраўлення  адукацыі,  спорту  і  турызму  Магілёўскага  аблвыканкама,  начальнік  аддзела  тэхнагляду  і  развіцця  матэрыяльна-тэхнічнай  базы  навучальных  устаноў.  Яна  ўручыла  Дыплом  пераможцы  рэспубліканскай  алімпіяды  Іллю  Завадскаму,  а  яго  бацькам,  Ігару  Яўгенавічу  і  Валянціне  Ула-дзіміраўне,  Падзячннае  пісьмо  ўпраўлення  адукацыі  Магілёўскага  аблвыканкама. Заслужаныя  ўзнагароды  атрымала  Уладзіслава  Скрыпко  і  яе  бацькі,  Віктар  Уладзіміравіч  і  Наталля  Аляксееўна.
Ганаровай граматай упраўлення  адукацыі  Магілёўскага  аблвыканкама  ўзнагароджаны  Р. Д. Такарук,  намеснік  дырэктара  Пярэкальскай  СШ,                  А. М. Зайцаў,  настаўнік  фізічнай  культуры  і  здароўя,  Л. І. Счыслёнак,  метадыст  Цэнтра  дзіцячай  творчасці,    Г. А. Маслакова,  намеснік  дырэктара  Максімавіцкай  СШ,  В. Г. Ерафеева,  загадчык  раённага  вучэбна-метадычнага  кабінета  аддзела  адукацыі,  спорту  і  турызму  райвыканкама.
– У  новым  навучальным  годзе  прыярытэтным  кірункам  дзейнасці  застаецца  стварэнне  ўмоў  для  ўсебаковага  развіцця,  навучання,  выхавання,  сацыялізацыі  вучняў  і  выхаванцаў  у  адпаведнасці  з  іх  узроставымі  і  індывідуальнымі  магчымасцямі  і  здольнасцямі, — адзначыў  А. М. Мялешка,  начальнік  аддзела  адукацыі, спорту  і  турызму  райвыканкама.   Аляксандр  Мікалаевіч   прааналізаваў  стан  спраў  у  адукацыі  і  паставіў  канкрэтныя  задачы  на  новы  навучальны  год  метадычнай  службе,  настаўнікам-прадметнікам,  педагогам   дашкольнага  выхавання  і  навучання.  Асаблівая  ўвага  дзецям  з  асаблівасцямі  псіха-фізічнага  развіцця  і  дзецям-інвалідам.
Затым  брала  слова  М. В. Санько,  старшыня  савета  ветэранаў  работнікаў  педагагічнай  працы.  Стоячы,  шквалам  апладысментаў  віталі  прысутныя  ветэранаў  працы.   Гэты  год  пазначаны  круглай  датай  у  лёсе  І.  М. Астапчык,  Н. С. Кляўко,  Г. П. Коўрык,   В. С. Люлява,  В. М. Нікіцінай,  В. М. Сукора, Н. П. Шыршовай,  В. Л.  Койпіш,  А. М. Любчанкі,  Н. Н. Свірыд,  А. Р. Ільінчык,  Я. П. Паражынскага,  Р. П. Губкевіч,  Л. П. Ісачкіна,  З. П. Рамнёнак,  Т. А. Чэрнік,  Г. А. Зяновіч,  В. В. Шварца,     Е. Р. Клепча,  А. М. Шафранкова,  С. Ф. Загароўскай,  Л. В. Гарох,  Л. А. Дайнека,  Т. Ф. Матузавай,    З. Е. Абаджян,  Л. С. Матус,  В. Я. Лескавец.
Затым  на  сцэну  запрасілі  маладое  папаўненне.  Наталля  Лапаціна,  настаўніца  хіміі  Пярэкальскай  СШ,  Ірына  Гаража, настаўніца  гісторыі  Бацэвіцкага  ВПК,  Ганна  Петрусёва,  настаўніца  беларускай  мовы  і  літаратуры  СШ  №1,  Анастасія  Шэйда,  настаўніца  рускай  мовы  і  літаратуры  Пярэкальскай  СШ,  Анастасія  Угрумава,  настаўніца  рускай  мовы  і  літаратуры  СШ  №1,  Мікалай  Клімаў,  дырэктар  інфармацыйнага  цэнтра  аддзела  адукацыі,  спорту  і  турызму  райвыканкама,  Вольга  Пяліна,  настаўніца  матэматыкі  СШ  №1,  Алег  Кагачоў,  настаўнік  фізічнай  культуры  і  здароўя  СШ № 1,  Раман  Гайдук,  педагог-псіхолаг  СШ№ 1,  Анастасія  Боскіна  і  Крысціна  Русакевіч,  выхавацелі  дзіцячага  садка  №2,  адразу  трапілі  на  майстар-клас, які  паспяхова  правяла  Т. А. Варакса,  кіраўнік  раённай  школы  маладога  настаўніка.
У  час  канферэнцыі  калегі  з  інтарэсам  слухалі  выступленні  Г. А. Маслаковай,  намесніка  дырэктара  Максімавіцкай  СШ,  І. В. Стасевіч,  метадыста  па  дашкольным  выхаванні  і  навучанні, Т. В. Белабародай,  дырэктара  СШ № 2,  В. У. Чэрапа,  настаўніка  Пярэкальскай  СШ,  Ю. К. Чыжонка,  трэнера  дзіцячай  юнацка-спартыўнай  школы.
У  нашым  раёне  вялікая  ўвага  ўдзяляецца  фарміраванню  ў  падрастаючага  пакалення  здаровага  ладу  жыцця,  развіццю  фізічнай  культуры  і  спорту.  Г. П. Данілкіна  выканала  прыемную  місію  і  ўручыла  граматы ўпраўлення  адукацыі,  спорту  і  турызму  Магілёўскага  абласнога  выканаўчага  камітэта  А. В. Дрэню,  галоўнаму  спецыялісту  аддзела  адукацыі,  спорту  і  турызму,  трэнерам-выкладчыкам: Ю. К. Чыжонку  і  В. Я. Захарчанка.
За  шматгадовую  і  сумленную  працу  на  ніве  адукацыі  граматамі  аддзела  адукацыі  і  Падзякай  ўзнагароджаны  А. А. Шакола,  В. А. Ільінчык,  У. А. Ільінчык,  С. І. Перуноўская,  А. В. Дзяржанская,   В. Ф. Дземяшкевіч,  І. В. Галацэвіч,  Н. Р. Юркавец,  Л. К. Макарэвіч,  А. В. Акуліч,  Г. І. Струцінская,  М. С. Наумава,  Т. А. Каравка,  У. В. Комар,  Т.У. Якімавец,   Г. С. Влашчанка,  Т. С. Бяляк,  С. А. Гоман,  А. У. Галіцкая,  К. М. Рудая,  Д. І. Мароз.
У  юбілейны  год  70-годдзя  Вялікай  Перамогі  фінальную  кропку  на  жнівеньскай  педагагічнай  нарадзе  паставілі  супрацоўнікі  і  выхаванцы  Цэнтра  дзіцячай  творчасці.  Увазе  прысутных  быў  прэзентаваны  вусны  часопіс,  прысвечаны  95-годдзю  з  дня  нара-джэння  Героя  Савецкага  Саюза  Паўла  Ананьевіча  Крываноса.
З  аптымізмам  і  надзеяй  на  лепшае  стартаваў  новы навучальны  год.    Віншуем  настаўнікаў  і  вучняў  з  Днём  ведаў!  Жадаем  адным  плёну  ў  працы,  творчага  натхнення  і  бязмежнага  цярпення,  а  другім  — стараннасці,  добрых  паводзінаў  і  захапляльнага  падарожжа  па  цудоўнай  Краіне  ведаў.

Аліна  СУДНІК.

 

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)