СТАРТЫ АМАТАРАЎ “МАЛОЙ РАКЕТКІ”

размещено в: Наши новости | 0

У  раёне  прайшоў  традыцыйны  навагодні  турнір  ДЮСШ  па   настольным  тэнісе.  Сёлета  ў  ім  удзельнічалі  толькі  вучні  СШ  №1  і  СШ №2  горада  Клічава.
Пераможцам  турніру  (сярод  8  юных  тэнісістаў) стаў  Максім  Петрушкевіч.  На  другім  і  трэцім  месцах  адпаведна  Канстанцін  Чыжонак  і  Дзяніс  Мацюшонак.  Усе  трое – вучні  СШ  №1.
Сярод  тэнісістак,  а  іх  спаборнічала  6  чалавек,  перамогу  заваявала  Аліна  Радзюкевіч.  На  другой  прыступцы  п’едэстала  гонару  Дзіяна  Каралёк.  На трэцім  месцы – Вікторыя  Праглядава.  Усе  трое – навучэнкі  СШ №1. Адзначу,  што  сваю  перамогу  з  лікам  2: 1 Вікторыя  атрымала  ва  ўпартай  барацьбе   са   сваёй  пастаяннай  саперніцай  Лізаветай  Васіленка  з СШ № 2.
Пераможцы  і  прызёры  турніру  ўзнагароджаны  дыпломамі  ДЮСШ.
Усе  ўдзельнікі  турніру  заахвочаны  падарункамі  салодкасцей  ад  спонсараў – раённага  спажывецкага  таварыства  (старшыня  праўлення В. І. Ворахаў),  РКЦ №23  у горадзе Клічаў  філіяла  ААТ “Белаграпрамбанк” Магілёўскага  абласнога  ўпраўлення  (начальнік С.М.  Старавойтаў),  ЦБУ № 711 філіяла № 700  ААТ “АБ “Беларусбанк” Магілёўскага  абласнога  ўпраўлення (дырэктар Г. С. Счыслёнак).

*  *  *

Напрыканцы  студзеня  ў  Мінску  адбудзецца  турнір  мацнейшых  тэнісістаў  Беларусі  (2004,  2005  гадоў  нараджэння).  Каля  тэніснага стала  за  перамогу  будуць  спаборнічаць  па  16  лепшых  тэнісістаў  і  тэнісістак  нашай  краіны.
Удзел  у    гэтым  турніры прымуць  і  клічаўскія  тэнісісты  Канстанцін  Чыжонак (2004  г.н.)  і  Дзіяна Каралёк.  Дзіяна  2007  года  нараджэння,  а  спаборнічаць  будзе  ў  групе   ўдзельнікаў  2005  года.  Пажадаем  ім  поспеху!

Юрый  ЧЫЖОНАК,
трэнер  ДЮСШ.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)