СТАНОЎЧЫМІ ТЭМПАМІ

размещено в: Наши новости | 0

Жывёлагадоўля – гэта  галіна,  ад  якой,  без  перабольшання,  залежыць  стабільнасць  усяго  нашага  раёна.  Праблемы  ёсць,  але  дзеля  справядлівасці  трэба  адзначыць,  што  ёсць  і  пазітыўная  дынаміка.    Сельскія  працаўнікі  прытрымліваюцца  распрацаваных  навукоўцамі  рэгламентаў  кармлення  і  ўтрымання  жывёлы,  забяспечваюць  станоўчыя  тэмпы  росту  вытворчасці  малака  і  прадукцыі  жывёлагадоўлі.
У  прыватнасці,  за   мінулы  год  валавая  вытворчасць  малака,  у  параўнанні  з  папярэднім  годам,  павялічылася  на  1536  тон  і  склала  31 554  тоны.  Больш  як  на  180  кілаграмаў  павялічыліся  прадукцыйнасць  дойнага  статка.  У  сярэднім  ад  кожнай  рагулі  было  атрымана  па  4 796  кілаграмаў  малака.
Лепшых  вынікаў  дасягнулі  жывёлаводы  КСВК  “Калгас  імя  Леніна”,  дзе  ад  кожнай  жывёлы  надаілі  па  6 705 (+ 574  кг) кілаграмаў  сырадою;  КСВК  “Калгас  “Радзіма” – 6 566  (+ 561),  УКСП  “Саўгас  “Дабраволец” – 5 757 (+ 539),  УКСП  “Саўгас  “Ольса” – 5 410 (+373) .
У  гаспадарках  раёна  па  стане  на  18  студзеня  валавая  вытворчасць  малочнай  прадукцыі  склала  75,6  тоны,  або  па                     адзінаццаць  з  паловай  кілаграмаў  ад  кожнай  жывёлы.
Самая  высокая  прадукцыйнасць  дойнага  статка  ў    “Радзіме”  (па  15, 8  кг  малака  ад  кожнай  каровы),   у  калгасе  імя  Леніна– па  14,8,   “Ольсе” – па 14,7, у  “Дабравольцы” – па  14, 6  кілаграма.

Аліна  СУДНІК.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)