Складзены адміністрацыйны пратакол ў адносінах дырэктара УКСП «Саўгас «Вольса»

размещено в: Наши новости | 0

У нумары «Сцяга Саветаў» за 18 лютага быў апублікаваны матэрыял рэйдавай праверкі па выкананні прыродаахоўнага заканадаўства «Прырода заклікае: SOS!»
Аб прынятых мерах па ўхіленні выяўленых недахопаў рэдакцыі адказваюць:
Уладзімір Валянцінавіч КНІГА, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя:
– За бескантрольнасць за функцыяніраваннем воданапорнай вежы на МТФ Малая Вольса СВК «Калгас імя Будзёнага», безгаспадарчы расход водных рэсурсаў у адносінах адказнай службовай асобы – інжынера па працаёмкіх працэсах гаспадаркі В. Н. Карачуна, – а таксама самой гэтай юрыдычнай асобы (калгаса) складзены адміністрацыйныя пратаколы, выдадзены акт-прадпісанне на ўхіленне недахопаў і парушэнняў.
Складзены адміністрацыйны пратакол, выдадзены акт-прадпісанне і ў адносінах дырэктара УКСП «Саўгас «Вольса» І. У. Скараходава за вываз арганічных угнаенняў у прыродаахоўную зону.
Валерый Міхайлавіч РЫЖЫКАЎ, старшыня праўлення СВК «Калгас імя Будзёнага»:
– Меры па ўхіленні недахопаў прыняты. Пададзена заяўка на набыццё станцыі аўтаматычнага рэгулявання ўзроўню напаўнення вадой вежы «Ражноўскага». Аўтаматыка будзе ўстаноўлена да 1 мая 2011 года.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)