Свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы

размещено в: Наши новости | 0

Незвычайна  цёплай,  сонечнай,  радаснай  выдалася  мінулая  серада,  дзень,  у  які  ўсе  праваслаўныя  вернікі  адзначылі  свята  Благавешчання  Прасвятой  Багародзіцы.  Сёлета  яно  было  асабліва  радасным,  бо  святкаванне  яго  праходзіла  на  светлым  велікодным  тыдні.

З  раніцы  ля  Свята-Благавешчанскай  царквы было  шматлюдна.  Клічаўляне  збіраліся  на  сустрэчу  архіерэя  Уладыкі  Серафіма,  які  па  ўсталяваўшайся  добрай  традыцыі  заўсёды  наведвае  Клічаўшчыну  ў  гэты  святочны  дзень.  Ён  правёў  Божую  літургію,  узначаліў  Хрэсны  ход.

Незабыўным  падарункам  для  гараджан  і  нашых  свяцейшых  гасцей  стаў  праваслаўны  канцэрт,  які  прайшоў  у  гэты  дзень  у  раённым  Доме  культуры.  Выступленні  народнага  акадэмічнага  хору,  самадзейнага  калектыву  «Гасцінны  двор»  (кіраўнік  Ж. Я. Ачыновіч),  фальклорнага  ансамбля  «Прасніца»  Патоцкага  СДК,  выхаванцаў  «Воскресной  школы»  Свята-Благавешчанскай  царквы,  харэаграфічнага  ансамбля  Клічаўскай  ДШМ  не  пакінулі  раўнадушнымі  нікога.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)