РАЁННЫЯ “ДАЖЫНКІ” ПРОЙДУЦЬ У НЯСЯЦЕ

размещено в: Наши новости | 0
Гасцей Нясяты вітае вось гэта забаўная саламяная скульптура -- плён творчасці работнікаў мясцовага сельскага Дома культуры.

Як  вядома, сёлетняе  галоўнае  свята   ўраджаю  Клічаўшчыны  пройдзе  19  верасня  ў  аграгарадку  Нясята.  
Па  словах  старшыні  Нясяцкага  сельвыканкама  Анатоля  Барысавіча  Гертмана,  значны   аб’ём  работ  па  падрыхтоўцы  населенага  пункта,  розных  аб’ектаў  сацыяльна-культурнага  і  бытавога   прызначэння   ўжо  праведзены.  Напрыклад,   каля  дзясятка аб’ектаў   рыхтуе  мясцовы  СВК  “Калгас  “Нясята”.  За  ім  пабелка  будынка  колішняга  млына,  навядзенне  парадку  на  вуліцы  Савецкай:  уборка  кустоўя,  замена   агароджы  каля  4-кватэрнага  дома,  знос   хлявоў,  якія  не  функцыянуюць  каля  16-кватэрнага  дома  і  іншае.
На  мінулым   тыдні,  у  адзін  з  самых  спякотных  дзён,  мы  пабывалі  ў  “сталіцы”  сёлетняга  свята  хлебаробаў  і  на  свае  вочы  пабачылі,  як   тут   рыхтуюцца   да  яго.
Людзі  і  тэхніка  ДРБУ-126  філіяла  КУП  “Магілёўаблдарбуд”  працавалі  на  навядзенні  парадку   на   прыдарожных  палосах.  Вялі  абкос  пустазелля  трактарамі,   бензапіламі,  сякерамі   ўбіралі   кустоўе  і  вывозілі  яго.
Па  ўсім  наваколлі  разносіўся  гул  магутнай  тэхнікі,  што  працавала  на вуліцы  Партызанскай  аграгарадка.   Як  высветлілася,  гэта  работнікі   ААТ

Народны майстар, разьбяр па дрэве Пётр Заікін, абнаўляе знак на ўездзе ў аграгарадок.
Яўген Адольфавіч Веракса і Дзмітрый Віктаравіч Навумчык з ААТ «ПМК-89 Водбуд».

“ПМК — 89   Водбуд”  вялі  ўборку   рэштак  старых  да-моў  на  пустуючых  сядзібах,  што  былі  зне-сены  напярэдадні,  у  тым  ліку  6  дамоў –  сіламі  УКП  “Жылкамгас”.  Такіх  ужо  спланаваных  участкаў  толькі  на  гэтай  вуліцы  налічылі  пад  пятнаццаць.
Як  паведаміў  машыніст    экскаватара  Дзмітрый Віктаравіч  Навумчык,  яны,  меліяратары,  працуюць  на  розных  аб’ектах  у  Нясяце  ўжо  больш  за  два  тыдні.  Плён  іх   працы   відзен  здаля:   ад   непралазнага  зарасніку  дзікага  сліўніку,  клёну  і  іншага  кустоўя, рэштак  хат  і   гаспадарчых  пабудоў  не  засталося   і  следу.  Толькі  даволі  вялікія   спланаваныя ўчасткі  зямлі,  прыгоднай  для  ворыва,  якую  цяпер  уключаць  у  севазварот  СВК  “Калгас  “Нясята”.
Як  расказаў  Анатоль  Барысавіч  Гертман,  такія  работы  па  навядзенні  парадку  на  зямлі  праводзяцца   пастаянна. З  пачатку  сёлетняга  года  на  тэрыторыі  сельсавета  знесена  10  дамоў:  у  Віркаве,  Будневе,  на   станцыі  Нясята,  а  большасць – у  аграгарадку.
Наводзяць  парадак каля сваіх  сядзіб  і  вяскоўцы,  яны  абкошваюць  пустазелле,  рамантуюць  агароджы,  убіраюць  дровы. Яно  і  зразумела:   Нясята   рыхтуецца  гасцінна  сустрэць  сваіх  шматлікіх  гасцей.

Ніна  ІЗОХ.

 


Фота  аўтара.

 

 

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)