Равеснікі раёна

размещено в: Наши новости | 1

У  ліпені  спаўняецца  90  гадоў  з  дня  ўтварэння  Клічаўскага  раёна

За  гэты  працяглы  час  адбылося  шмат  падзей,  нарадзілася  і  вырасла  некалькі  пакаленняў людзей,  на  долю  якіх  выпала  нямала  выпрабаванняў.  Хто  яны,  равеснікі  раёна,  чым  жывуць  зараз?

Па  даных  упраўлення  па  працы,  занятасці  і  сацыяльнай  абароне  райвыканкама  на  Клічаў-шчыне  пражывае  12  равеснікаў  раёна.  Гэта  клічаўляне  Алена  Пятроўна  Шумель,  Вера  Антонаўна  Далідчык,  Іван  Елісеевіч  Вашацькоў,  у  а/г. Дзмітраўка  пражываюць  Зоя  Фядосаўна  Дзітчэнка  і  Анастасія  Міхайлаўна  Дрэнь,  сярод  старэйшых  жыхароў  раёна  назвалі  таксама  Ганну  Іванаўну  Гарох  (Малая  Ольса),  Наталлю  Міхайлаўну  Фітлютчык  з  Новай  Слабодкі  і  Ганну  Іванаўну  Шатуху  з  а/г. Арэхаўка,  жыхарку  вёскі  Мілое  Ксенію  Якаўлеўну  Шэх,  Якава  Цітавіча  Барлюгова  з  Брылёўкі.
Шмат  давялося  перажыць  гэтым  людзям – вайну,  голад,  нястачы.  Сярод  іх – удзельнікі  Вялікай  Айчыннай  вайны,  партызаны  і  падпольшчыкі,  мірныя  жыхары,  якім  на  акупіраванай  тэрыторыі  было,  мусіць,  яшчэ  горш.  Але  ўсё  ж  гэтыя  людзі  лічаць  сябе  шчаслівымі,  не  зважаючы  ні  на  што,  і  менавіта  таму,  што  выжылі  і  выстаялі  не  толькі  ў  гады  вайны,  але  і  ў  няпросты  пасляваенны  час,  калі  прыйшлося  літаральна  нанава  будаваць  краіну,  адраджаць  мірнае  жыццё.  Пакаленне,  маладосць  якога  забрала  вайна,  надзвычай  вынослівае  і  мужнае.  Такімі  іх  выхавалі  продкі.  Шмат  пасляваенных  гадоў  яны  аддавалі  свае  сілы  на  карысць  дзяржавы:  вучылі  і  выхоўвалі  дзяцей,  працавалі  на  будаўнічых  пляцоўках,  на  палях  і  фермах  і  інш.  Менавіта  пасляваеннае  пакаленне  не  толькі  заваявала  свабоду,  але  і  «заклала»  трывалы  падмурак  цяперашняга  мірнага  жыцця.  Яны,  як  ніхто  іншы,  ведаюць  яго  сапраўдную  каштоўнасць.
З  адным  з  сёлетніх  юбіляраў  нядаўна  давялося  пазнаёміцца  у  Бацэвіцкай  бальніцы  сястрынскага  догляду.  Уладзімір  Іванавіч  Перуноўскі  (на  здымку  ў  цэнтры)  па  волі  лёсу – адзін  з  тутэйшых  пастаяльцаў.  Ураджэнец  вёскі  Коўбча  нашага  раёна,   удзельнік  Вялікай  Айчыннай  вайны,  мае  баявыя  ўзнагароды  за  смеласць  і  гераізм  у  барацьбе  з  ворагам  і  ІІ  групу  інваліднасці.  Нягледзячы  на  сталы  ўзрост  і  хваробы,  ветэран  не  губляе  аптымізму  і  веры.  Медыкі  бальніцы  і  тутэйшыя  пастаяльцы – адна  вялікая  сям’я,  якой  яму  так  не  стае.

Алена  ГАНЧАРОВА.

  1. Владимир Наумович Дулебенец

    Я на 6 лет моложе названных юбиляров… Автору статьи Алене скажу, что о каждом из названных в статье людей можно, в назидание потомкам — писать романы. Дорогие Юбиляры! Поздравляю Вас, желаю здоровья, семейного благополучия, долгих лет жизни и… обыкновенного человеческого счастья. Для полного счастья, — людям нашего поколения многого не надо. У меня, как и у юбиляров, молодости, как таковой, не была, а детство, — отдано войне, после которой, мне довелось отдать войнам еще около 20 лет жизни. Одним словом: досталось много лиха в жизни как ровесникам нашего района, так и их младшим братьям. Однако, еще раз: будьте здоровы и молоды, ветераны-юбиляры, так как «…не стареют душой ветераны…»

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)