«Рабінавы вальс»

| 0

У  рамках  абласной  акцыі  «Нам  Победа  досталась  в  наследство» ідзе  паказ  мастацкага  фільма  рэжысёра  Алены  Сямёнавай  «Рабінавы  вальс»  (Расія,  2009 г.)

Гэта  гісторыя  аб  юных  мінёрах,  вайна  для  якіх  працягваецца  і  пасля  Перамогі.  Вёска,  дзе  жывуць  маладыя  людзі,  акружана  замініраванымі  палямі.  У  фільме  расказваецца  аб  незвычайным  подзвігу  юных  мінёраў,  якія,  не  шкадуючы  свайго  жыцця,  кожны  дзень  абяскоджвалі  снарады.  У  такіх  нялёгкіх умовах  асабліва  востра  праяўляецца  чалавечая  існасць,  магчымасць  шчыра  радавацца,  пакутаваць  і  ненавідзіць.

Цэнтральная  нітка  карціны – кароткае  каханне  інструктара  Аляксея  і  маладой  удавы  Паліны.  Нечакана  вяртаецца  з  фронту  яе  муж,  на  якога  а трымала  паведамленне  аб  смерці.  На  працягу  фільма  гучыць  песня  «Рабінавы  вальс»  (на верш  М. Цвятаевай)  аб  загубленым  каханні. Раім  клічаўлянам  паглядзець  гэту  карціну.  Упэўнены,  яна  не  пакіне  вас  раўнадушнымі.

Л. Ясюкевіч,

метадыст  кінавідэапрадпрыемства.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)