Рабяты спаборнічалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і лыжных гонках

размещено в: Наши новости | 0

У раённых спаборніцтвах «Снежны снайпер» прынялі ўдзел 11 каманд школьнікаў раёна. Рабяты спаборнічалі ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі і лыжных гонках у асабістым і камандным заліках.
Па выніках спаборніцтваў лепшыя рэзультаты паказалі юныя спартсмены з Максімавіцкай сярэдняй школы – настаўнік фізкультуры М. І. Саладуха; другое месца занялі рабяты з Каўбчанскага вучэбна-педагагічнага комплексу – настаўнік фізкультуры А. А. Трушко; замыкаюць тройку мацнейшых сярод каманд клічаўляне з СШ № 2 – настаўнікі фізкультуры С. Т. Эртман і М. А. Бяляўскі. У асабістым заліку сярод хлопчыкаў 1999-2000 г. н. перамог Аляксей Сакалінскі з Каўбчанскага вучэбна-педагагічнага комплексу, Мікалай Казлоў з Максімавіцкай, сярэдняй школы заняў другое месца, на трэцім месцы Віктар Бондар з СШ № 1 г. Клічава.
Сярод дзяўчынак у гэтай узроставай групе не было роўных Сняжане Земляковай з Максімавіцкай сярэдняй школы, другое месца заняла Мілена Канстанцінава з гэтай жа школы, на трэцім месцы – Аляксандра Ржэвуцкая з СШ № 2.
Сярод хлопчыкаў ва ўзроставай групе 1997-1998 г. н. перамог Раман Кніга з СШ № 2, другое месца заняў Дзмітрый Самсонік з Пярэкальскай сярэдняй школы, Дзмітрый Цмыг з СШ № 1 – на трэцім прызавым месцы.
Сярод дзяўчынак лепшай была Кацярына Нарадоўская з Ганчанскай сярэдняй школы, крыху ўступіла пераможцы Дарына Барысёнак з Максімавіцкай сярэдняй школы і заняла ІІ месца, на трэцім месцы – яе сяброўка па камандзе Вераніка Карнач.

Сяргей БЕЛАБАРОДЫ,
дырэктар ДЮСШ.

Оставить ответ

:wink: :twisted: :roll: :oops: :mrgreen: :lol: :idea: :evil: :cry: :arrow: :?: :-| :-x :-o :-P :-D :-? :) :( :!: 8-O 8)